Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1986[1][2] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Камароўскі (нар. 10 кастрычніка 1986, Балбасава) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Іслач».
З 2002 года гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Не замацаваўся ў клубе і вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».
З 2010 года быў іграком салігорскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, тройчы дапамог яму ўзяць срэбныя медалі чэмпіянату. Выступаў звычайна на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Мінска» аформіў покер.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[5], але ўжо ў чэрвені 2013 года перабраўся ў Расію, стаўшы іграком «Ротара»[6].
У лістападзе 2013 года, разарваўшы кантракт з «Ротарам», вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, таксама стаў капітанам каманды. У студзені 2015 года кантракт з гомельскім клубам быў разарваны[8], і неўзабаве Дзмітрый зноў апынуўся ў салігорскім «Шахцёры»[9]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр», бачачы ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародскага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клуб[10].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[11]. Быў трывалым іграком асновы, але ў чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў кантракт з «Белшынай» быў разарваны[12]. Неўзабаве стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», з якой 22 ліпеня падпісаў кантракт[13]. У складзе «Іслачы» хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазіцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[14], хоць пазней трэніраваўся з камандай[15].
У лютым 2017 года накіраваўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[16]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[17] і хутка зноў далучыўся да «Іслачы», у ліпені афіцыйна вярнуўшыся ў каманду[18]. Дапамог «Іслачы» па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 снежня ў матчы апошняга тура аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу з лікам 3:2.
У сезоне 2019 стаў капітанам каманды. У другой палове 2019 года амаль не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[19]. У 2020 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[20]. Са жніўня па кастрычнік 2021 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым іграком каманды.
У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[21].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У лютым 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную, згуляў за яе ў трох матчах.
У сакавіку 2022 года далучыўся да трэнерскага штабу «Іслачы»[22]. У снежні 2022 года пасля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнерам каманды[23]. Па выніках сезона 2024 прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацвёртага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[24].
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[25].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2002 | дубль | БАТЭ | 20 | 3 | |
2003 | Д1 | БАТЭ | 12 | 1 | |
2004 | Д1 | БАТЭ | 12 | 4 | |
2005 | Д1 | Тарпеда | 1 | 0 | |
2006 (2) | Д1 | Нафтан | 13 | 6 | |
2007 (1) | Д2 | Тарпеда | 4 | 0 | |
2007 (2) | Д1 | Нафтан | 13 | 2 | |
2008 | Д1 | Нафтан | 30 | 4 | |
2009 | Д1 | Нафтан | 21 | 2 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 33 | 6 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 33 | 8 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 30 | 11 | |
2013 (1) | Д1 | Гомель | 11 | 0 | |
2013/14 (1) | Д2 | Ротар | 14 | 2 | |
2014 | Д1 | Гомель | 30 | 7 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 24 | 5 | |
2016 (1) | Д1 | Белшына | 10 | 1 | |
2016 (2) | Д1 | Іслач | 11 | 3 | |
2017 (1) | Д1 | Нефтчы | 12 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Іслач | 13 | 2 | |
2018 | Д1 | Іслач | 30 | 8 | |
2019 | Д1 | Іслач | 18 | 8 | |
2020 | Д1 | Іслач | 28 | 7 | |
2021 | Д1 | Іслач | 19 | 8 |