Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Дмитро Олександрович Разумков | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Зяленскі | ||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Ганчарук Дзяніс Шмыгаль |
||||||
Папярэднік | Андрэй Парубій | ||||||
Пераемнік | Руслан Стэфанчук | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Баканаў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Карніенка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1983 (41 год) |
||||||
Бацька | Аляксандр Разумкоў | ||||||
Маці | Наталля Іванаўна Кудра[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | юрыст, эканаміст | ||||||
Дзейнасць | |||||||
![]() |
Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў (укр.: Дмитро Олександрович Разумков; нар. 8 кастрычніка 1983, Бярдзічаў, Жытомірская вобласць, УССР, СССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч[1]. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 29 жніўня 2019 года па 7 кастрычніка 2021 года. Народны дэпутат Украіны ІХ склікання. Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Старшыня палітычнай партыі «Слуга народа» з 27 мая па 10 лістапада 2019 года[2].
Падчас абрання спікерам парламента атрымаў найбольшую за ўвесь час існавання Вярхоўнай Рады Украіны падтрымку народных дэпутатаў: за яго кандыдатуру прагаласавалі 382 парламентарыя. Сышоў у адстаўку 7 кастрычніка 2021 года[3].
Жанаты. Двое дзяцей.
Бацька — Аляксандр Разумкоў, былы першы памочнік Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. З 1997 па 1999 год быў намеснікам Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Маці — Наталля Кудра, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра рускай драмы імя Лесі Украінкі, Народная артыстка Украіны.