Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін | |
---|---|
Нараджэнне |
28 чэрвеня (10 ліпеня) 1816[1] |
Смерць |
25 студзеня (7 лютага) 1912[1] (95 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Q4293884? |
Бацька | Q119040366? |
Жонка | Q119040180? |
Дзеці | Yelizaveta Milyutina[d], Aleksey Milyutin[d] і Q119040161? |
Член у | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Месца працы | |
Род войскаў | пяхота, Генеральны штаб і артылерыя[d] |
Званне | Генерал-фельдмаршал (Расія) |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін (руск.: Дми́трий Алексе́евич Милю́тин; 28.6(10.7).1816, Масква — 25.1(7.2).1912, Сімэіз) — рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1898), граф (з 1878). Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Па заканчэнні Высакароднага пансіёну пры Маскоўскім універсітэце (1833) паступіў на ваенную службу. У 1836 годзе скончыў Ваенную акадэмію. Служыў ў Генеральным штабе, у 1839—1845 — у войсках Каўказскай лініі і Чарнамор’я (з 1843 обер-кватэрмайстар). У 1845-56 гадах прафесар Ваеннай акадэміі па кафедры ваеннай геаграфіі, а затым ваеннай статыстыкі. У 1856 годзе быў прызначаны членам камісіі «для паляпшэнняў па вайсковай частцы», у якую прадставіў запіску аб карэннай рэарганізацыі арміі. У 1856-59 гадах начальнік Галоўнага штаба Каўказскай арміі. У 1860 годзе таварыш (намеснік) ваеннага міністра, а з канца 1861 года ваенны міністр.
Правёў шэраг ваенных рэформаў 1860-70-х гг.