Дзмітрый Васілевіч Чыстабаеў

Гандбол
Дзмітрый Чыстабаеў
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Чыстабаеў
Нарадзіўся 23 снежня 1986(1986-12-23) (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 199 см[1]
Вага 98 кг[1]
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Данскія Казакі — ПФУ
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь СКА-РВАР Мінск
2003—2011 Беларусь СКА Мінск
2011—2012 Іспанія Кангас
2012—2015 Расія Пермскія мядзведзі
2016 Венгрыя Вац
2016—2017 Турцыя Гёзтэпэ
2017—2018 Турцыя Нілюфер Беледыеспор
2018—2020 Расія Пермскія мядзведзі
2020— Расія Данскія Казакі — ПФУ
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2015 Беларусь Беларусь 63 (36)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Дзмітрый Чыстабаеў (нар. 23 снежня 1986) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні расійскага клуба «Данскія Казакі — ПФУ» з Таганрога і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец бабруйскай гандбольнай школы, пасля вучобы ў мінскім РВАР трапіў у склад СКА. У 2011 перайшоў у іспанскі клуб «Кангас», якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён. З 2012 года гуляў за расійскі клуб «Пермскія мядзведзі». У першай палове 2016 года выступаў за венгерскі «Вац» разам з іншым беларускім гандбалістам — Алегам Астрашапкіным, а ўлетку 2016 года далучыўся да турэцкага клуба «Гёзтэпэ». Пасля гуляў за іншы турэцкі клуб «Нілюфер», у 2018 годзе вярнуўся ў «Пермскія мядзведзі».

У 2020 годзе папоўніў склад «Данскіх Казакаў — ПФУ».

Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2006 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2013 і 2015, чэмпіянату Еўропы 2014.

Сцяг Беларусі Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2006 2 1
2007 2 0
2008 3 3
2009 3 7
2010 11 19
2011 7 2
2012 10 2
2013 12 2
2014 4 0
2015 9 0
Усяго 63 36

Зноскі