Поўнае імя | Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 мая 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Лебедзеў (нар. 13 мая 1986, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама футбаліст.
Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 годзе перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[6]. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон[8].
У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[9] і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў»[10]. Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12], дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[13].
У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб[14], гуляў там да ліпеня[15]. У хуткім часе зноў далучыўся да «Белшыны»[16], дзе выкарыстоўваўся яе ігрок ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з «Астраўцом»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18] і завяршыў прафесійную кар’еру[19].