Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Дудар | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лістапада 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 197 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Брэст) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 91 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама».
Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.
У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.
У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[5], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.
У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[6]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[7]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[8].
Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[10]. У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім.
У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Тарпеда-БелАЗ» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды, толькі ў жніўні вярнуўся ў склад, аднак не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[12].
У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[13]. У ліпені 2024 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[14].
У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Дынама (Мінск) | 2 | −0 |
2009 | дубль | Дынама (Мінск) | 16 | −11 |
2010 | дубль | Дынама (Мінск) | 13 | −4 |
2011 (2) | Д2 | Белкард | 11 | −21 |
2012 | Д3 | Белкард | 34 | −45 |
2013 | Д2 | Хімік | 21 | −18 |
2014 | Д1 | Дынама (Брэст) | 4 | −8 |
2015 | Д1 | Дынама (Брэст) | 18 | −33 |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 14 | −14 |
2016 (2) | Д1 | Слуцк | 14 | −11 |
2017 | Д1 | Слуцк | 15 | −17 |
2018 | Д1 | Гомель | 22 | −29 |
2019 (1) | Д1 | Гомель | 1 | −3 |
2019 (2) | Д1 | Нёман | 14 | −16 |
2020 | Д1 | Нёман | 19 | −17 |
2021 | Д1 | Нёман | 9 | −12 |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | −23 |
2023 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 0 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].