Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі | ||||
---|---|---|---|---|
![]() Князь Уладзімір Андрэевіч і Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі ў засадзе. Ліцавы летапісны збор | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне | невядома | |||
Смерць | пасля 1389 | |||
Род | Гедзімінавічы ці Рурыкавічы | |||
Жонка |
1-я: N 2-я: Ганна |
|||
Дзеці |
Ад 1-га шлюбу: * Барыс Валынскі * Давыд Вараны Ад 2-га шлюбу: * Васіль |
|||
Ваенная служба | ||||
Прыналежнасць | Вялікае Княства Маскоўскае, Вялікае Княства Уладзімірскае | |||
Род войскаў | пяхота, конніца | |||
Званне | ваявода | |||
Бітвы |
пацверджаны ўдзел у якасці ваяводы: |
|||
![]() |
Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі (да 1356 — каля 1389) — князь, адзін з бліжэйшых баяр вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага князя Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—1368). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і Вялікага Княства Літоўскага (1379). У Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе разам з князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным падком, які дзякуючы вытрымцы і ваеннаму майстэрству Баброк-Валынскі своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рускага войска.