Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Бяссмертны | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 студзеня 1997[1][2] (27 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||
Вага | 68 кг[3] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Актабэ | ||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Дзмітрый Бяссмертны (нар. 3 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 17 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2).
У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў галоўнай камандзе мінчан, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2017 ужо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.
У студзені 2019 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў іграком ратацыі, прыцягваўся да дубля, а з кастрычніка 2019 года ў сувязі з траўмай Аляксея Рыаса замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2021 з’яўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2023 года[6].
У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года пакінуў БАТЭ[7], а ў жніўні папоўніў склад казахстанскага «Актабэ»[8].
Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 16 лістапада 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | 29 | 4 | |
2015 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2016 | Д1 | Мінск | 18 | 1 | |
2017 | Д1 | Мінск | 28 | 1 | |
2018 | Д1 | Мінск | 30 | 4 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 8 | 0 | |
2020 | Д1 | БАТЭ | 20 | 0 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 16 | 1 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 28 | 5 | |
2023 (1) | Д1 | БАТЭ | 0 | 0 |