Дзмітрый Уладзіміравіч Табачнік (укр.: Дмитро Володимирович Табачник, нар. 26 лістапада 1963 года, Кіеў) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, гісторык, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі праўных навук Украіны. Былы міністр адукацыі і навукі Украіны (28 лютага 2013 — 23 лютага 2014).
У лютым 2023 года прэзідэнт Украіны У. Зяленскі пазбавіў грамадзянства Украіны Дзмітрыя Табачніка, у сувязі з тым, што ён меў грамадзянства Расійскай Федэрацыі[1].