Дзмітрый Юр’евіч Баскаў | |
---|---|
Род дзейнасці | хакеіст, бізнесмен, спартыўны функцыянер |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аляксандра Баскава (Шышко) |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (нар. 25 жніўня 1978) — беларускі хакеіст і бізнесмен. Прэзідэнт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у 2018—2020 гадах[1][2][3].
Адукацыю ў галіне юрыспрудэнцыі атрымаў у БДУ ў 2002 годзе. Потым скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУФК на трэнера па хакеі, у 2018 годзе атрымаў дыплом у бізнес-школе ІПМ[4].
Паводле расследаванняў журналістаў, падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[5]. 16 лістапада 2020 года яму забаранілі ўезд у Латвію[6], 20 лістапада — ў Літву і ў Эстонію[7]. Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе ініцыявала незалежнае расследаванне інцыдэнту з Баскавым[8]. З гэтай нагоды Баскаў адхілены ад Алімпійскіх гульняў і іншых мерапрыемстаў Міжнароднага алімпійскага камітэту[9].
Паводле звестак Кіберпартызан, станам на вясну 2021 года Баскаў валодаў актывамі не менш як на некалькі мільёнаў долараў ЗША (акцыі кампаній, нерухомасць, траспартныя сродкі), частка іх была аформлена на жонку[4].
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея на 5 гадоў: паводле вынікаў дзесяцімесячнага расследавання было высветлена, што Баскаў дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[10]. Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея[11]. 14 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[12].
2 снежня 2021 года Баскаў быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13].
У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Паводле даных аўтараў расследавання, Баскаў падарыў яму ГАЗ 20 1949 года выпуску, які каштуе не менш за 52 тысячы долараў ЗША[14].
Баскаў з’яўляецца таксама членам Савета Рэспублікі восьмага склікання[15].
Жонка — Аляксандра Баскава (Шышко), дачка генеральнага дырэктара кампаніі «Брэстэнерга» і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Шышко[16].