Дзьёрдзь Літван | |
---|---|
Нараджэнне |
19 лютага 1929[1] |
Смерць |
8 лістапада 2006[1] (77 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзьёрдь Літван (венг.: György Litván, 19 лютага 1929, Будапешт — 8 лістапада 2006, Будапешт) — венгерскі гісторык, палітык, дзяржаўны дзеяч і ўдзельнік Венгерскага паўстання 1956 года.
Дзьёрдь Літван нарадзіўся 19 лютага 1929 года ў адукаванай венгерска-яўрэйскай сям’і. Яго бацька, Джозеф Літван (венг.: Litván József) прыняў удзел у Рэвалюцыі хрызантэм 1918—1919 года, як леварадыкал. Падчас Другой сусветнай вайны яго бацьку сілком выслалі ў канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, у той час як Дзьёрдь і іншыя члены сям’і былі дастаўлены ў розныя лагеры. Ён, яго бацька і некалькі іншых членаў яго сям’і перажылі Халакост, яго маці загінула. Бацька пазней ажаніўся з дачкой (Агнеш Фенё) брата блізкага сябра (Мікса Фенё).
У 1946—1950 гадах Літван вывучаў палітычную гісторыю і эканоміку ў Будапешцкім універсітэце. Затым ён адслужыў два гады (1950—1952) у венгерскай арміі, пасля чаго працаваў з 1957 года настаўнікам у прафесійнай школе.
У перыяд з 1947 па 1956 год ён быў членам Венгерскай камуністычнай партыі, а затым, у 1954 годзе ён уступіў у падпольную Венгерскую дэмакратычную партыю Імрэ Надзя.
23 сакавіка 1956 года на пасяджэнні партыі ў 13-м раёне Будапешта, Дзьёрдь Літван адкрыта патрабаваў адстаўкі Ракашы. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных дыскусіях у гуртку Пецёфі. У час венгерскага паўстання 1956 года ён быў членам Нацыянальнага савета інтэлігенцыі 12-й акругі Венгерскага рэвалюцыйнага савета. Пасля паразы паўстання ён адыграў важную ролю ў стварэнні Венгерскага незалежнага дэмакратычнага руху, а неўзабаве быў асуджаны Вярхоўным народным судом да шасці гадоў пазбаўлення волі без магчымасці ўмоўна-датэрміновага вызвалення за ўдзел у пашырэнні палітычных брашур.
У 1962 годзе вызвалены з турмы і ў перыяд паміж 1963 і 1971 гадамі працаваў настаўнікам і бібліятэкарам сярэдняй школы. Затым яму прапанавалі працу гісторыкам ў Інстытуце гістарычных даследаванняў Венгерскай акадэміі навук. У 1973 годзе ён зарэкамендаваў сябе як сур’ёзны гістарычны даследчык публікацыяй сваёй першай кнігі пад назвай «Першы семінар венгерскай сацыялогіі».
У 1988 годзе стаў членам Савета па рэстытуцыі гістарычных злачынстваў і быў адным з заснавальнікаў венгерскай ліберальнай партыі Альянсу свабодных дэмакратаў. З 1995 па 1999 гады выкладаў у Інстытуце сацыялогіі Універсітэта Будапешта, а таксама быў прэзідэнтам Аўстра-Венгерскага Фонду дзеянняў.
Пасля змены рэжыму ў Венгрыі ў 1989 годзе ён выйграў розныя акадэмічныя прэміі. Ён вывучаў сацыяльныя і палітычныя погляды і рухі пачатку XX ст. ў Венгрыі, палітычныя, дыпламатычныя і ваенныя фактары, якія прывялі да Дагавору Трыянон, паводле якога большая частка Венгрыі адышла ў суседнія краіны, а таксама агульную гісторыю свету пасля другой сусветнай вайны.