Дзюн’іціра Танідзакі | |
---|---|
яп.: 谷崎潤一郎 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 ліпеня 1965[1][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Matsuko Tanizaki[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1909 |
Мова твораў | японская мова |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Дзюн'іціра Танідзакі (24 ліпеня 1886- 30 ліпеня 1965) — японскі пісьменнік, драматург.
Першыя літаратурныя крокі пісьменнік распачаў ў 1909 годзе. Яго першай працай стала аднаактовая п'еса, апублікаваная ў літаратурным часопісе. Танідзакі на раннім этапе творчасці быў заўзятым праціўнікам натуралізму ў літаратуры. Быў прыхільнікам мадэрнізму, авангардызму, рамантызму і філасофіі; зрабіў спробу злучыць у сваёй творчасці традыцыйныя японскія літаратурныя густы з прынцыпамі эстэтыкі заходнееўрапейскай дэкадэнцкі літаратуры.
Яго творы адрозніваюцца ад іншых, створаных японскімі літаратарамі таго часу, унікальнасцю жаночых вобразаў, у прыватнасці вобразамі лёсавых жанчын у аповесцях «Дзеці» (1910), «Сакрэт» (1911) і «Д'ябал» (1912) і сучасных дзяўчат у рамане "Наомі "(1924).
Для позняга перыяду творчасці (з 1923 года) характэрны адыход ад заходняга ўплыву і паглыбленне ў свет японскай даўніны і эстэтыкі. Пасля смерці пісьменніка ў 1965 годзе выдавецтвам «Цюакаронся» была заснаваная прэмія імя Дзюн'іціра Танідзакі. Рэжысёр Ясудза Масумура стварыў цэлы шэраг кінастужак па творах Танідзакі («Каханне неразумнага», «Татуіроўка» і інш.)