Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 30—125[1]см з прамым апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11)[1] зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі, жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас. Плод — арэшак. На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі[1].