![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Юр’евіч Садоўскі | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см[4] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[4] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна», з 2015 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком. З 2017 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У жніўні 2018 года быў аддзены ў арэнду ў «Оршу», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[5]. У сезоне 2019 выступаў за дубль, не з’яўляючыся ў асноўным складзе, а на наступны год стаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 красавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасля чаго зноў стаў выступаць пераважна за дубль.
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У сезоне 2021 часам выхадзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7] і неўзабаве стаў іграком расійскай «Тамі»[8]. У снежні 2021 года кантракт з томскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[9].
У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. Стаў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[11] і неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама»[12]. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам[13] і папоўніў склад мазырскай «Славіі»[14]. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію», так і не згуляўшы за яе ў Вышэйшай лізе[15].
У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[16]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[17] і перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[18].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Шахцёр | 8 | −0 |
2016 | дубль | Шахцёр | 26 | −17 |
2017 | дубль | Шахцёр | 21 | −15 |
2018 (1) | дубль | Шахцёр | 12 | −11 |
2018 (2) | Д2 | Орша | 13 | −22 |
2019 | дубль | Энергетык-БДУ | 15 | −22 |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | 12 | −23 |
2021 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | 6 | −12 |
2021/22 (1) | Д2 | Том | 8 | −12 |
2022 | Д1 | Гомель | 21 | −28 |
2023 (1) | Д1 | Дынама | 5 | −9 |
2023 (2) | Д1 | Славія | 0 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Слуцк | 6 | −11 |