Дзяржавы са спрэчным статусам — тэрыторыя (вобласць, рэгіён, раён, ўчастак мясцовасці), чыя дзяржаўная прыналежнасць з'яўляецца прадметам спрэчкі паміж дзвюма ці некалькімі дзяржавамі або гаспадарчымі суб'ектамі.
- Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан, які ўключае Іерусалім — кіруецца Ізраілем, аспрэчваецца Палесцінскай аўтаноміяй.
- Галанскія вышыні — кіруюцца Ізраілем, аспрэчваюцца Сірыяй.
- Заходняя Сахара — кіруецца Марока, аспрэчваецца Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікай.
- Нагорны Карабах — кіруецца пры ваеннай падтрымцы Арменіі, аспрэчваецца Азербайджанам.
- Паўднёвыя Курылы — кіруюцца Расіяй, аспрэчваецца Японіяй.
- Кашмір — кіруецца Пакістанам, Індыяй, і часткова КНР, аспрэчваецца Індыяй.
- Паўночны Кіпр — кіруецца пры ваеннай падтрымцы Турцыі, аспрэчваецца Кіпрам
- Шэльф вострава Змяіны — кіруецца Украінай, аспрэчваецца Румыніяй [1]
- Астравы Ліянкур — кіруюцца Паўднёвай Карэяй, аспрэчваюцца Японіяй
- Сенкаку — кіруюцца Японіяй, аспрэчваюцца КНР і Тайванем
- Фалклендскія астравы — кіруюцца Вялікабрытаніяй, аспрэчваюцца Аргенцінай
- Астравы Паўднёва-Кітайскага мора — кіруюцца, у асноўным, КНР, аспрэчваюцца:
- Востраў Ганса — Канада і Данія.
- Востраў Хавар — пад кіраваннем Бахрэйна, аспрэчваецца Катарам.
- Халаібскі трохвугольнік — пад кіраваннем Егіпта, аспрэчваецца Суданам.
- Ілемскі трохвугольнік — участак спрэчнай тэрыторыі ў Усходняй Афрыцы. На тэрыторыю трохвугольніка прэтэндуюць Кенія, Эфіопія і Паўднёвы Судан.
- Паўночнае Косава — Сербія лічыць тэрыторыю аўтаномнага края Косава і Мятохія, што знаходзіцца пад пратэктаратам ААН, сваёй. У сваю чаргу Рэспубліка Косава прэтэндуе на ўсю тэрыторыю Косава і Мятохіі і не жадае адмаўляцца ад паўночнай часткі края, дзе знаходзяцца паклады прыродных рэсурсаў. Рэгіён фактычна не кіруецца ні адным з бакоў, знаходзячыся пад мясцовым самакіраваннем. За правапарадкам сочаць атрады KFOR.
- Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль — дэ-юрэ Украінская тэрыторыя, анексаваная Расіяй.
Зноскі