Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы | |
---|---|
скарочана — ДКНС СССР | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 18 жніўня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Савет бяспекі СССР |
Дата скасавання | 21 жніўня 1991 |
Штаб-кватэра |
![]() Маскоўскі Крэмль |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Глава | Генадзь Янаеў |
Падведамныя органы |
Кабінет Міністраў СССР КДБ СССР МУС СССР Мінабароны СССР ЦК КПСС |
Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС, руск.: Государственный комитет по чрезвычайному положению, ГКЧП) — часовы орган улады ў СССР, які складаўся з прадстаўнікоў кіраўніцтва ЦК КПСС і ўрада СССР. У перыяд з 18 па 21 жніўня 1991 г. падчас жнівеньскага путчу ДКНС здзейсніў спробу змены ўлады шляхам змяшчэння з пасады прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова.
Пазней дзеянні ДКНС былі кваліфікаваны як дзяржаўны пераварот, удзельнікаў камітэта ўзялі пад арышт, за выключэннем міністра ўнутраных спраў СССР Барыса Пуга, які скончыў з сабой.
З пункту гледжання саміх стваральнікаў ДКНС, іх дзеянні мелі мэтай аднаўленне законнасці ў СССР і спыненне распаду дзяржавы. Іх дзеянні не атрымалі прававой ацэнкі, таму што ў 1994 годзе ўсе арыштаваныя ўдзельнікі ДКНС былі амніставаны яшчэ да суда. Перад судом добраахвотна паўстаў толькі В. І. Варэннікаў, якога апраўдалі.