Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера | |
---|---|
англ.: Lake Superior State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Lake Superior State University |
Заснаваны | 1946 |
Студэнты | 1 909[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Су-Сент-Мары, Мічыган, ЗША |
Сайт | lssu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера (англ.: Lake Superior State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Су-Сент-Мары ў штаце Мічыган, ЗША.
З-за сваёй блізкасці да мяжы з Канадай універсітэт мае шмат канадскіх студэнтаў і прапануе сумесныя праграмы з канадскімі вучэльнямі. Вучэльня мае права надаваць ступень бакалаўра, а таксама праводзіць сертыфікаваныя курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Універсітэт мае рэгіянальныя цэнтры ў паўночным Мічыгане ў гарадах Гейлорд, Эсканаба, Петоскі і Сэнт-Хелен. Ён таксама мае навучальны цэнтр на паўднёвым усходзе штата Мічыган у горадзе Дырбарн. Назва ўстановы паходзіць ад Верхняга возера, на беразе якога знаходзіцца галоўны кампус.