Дзяржаўны ўніверсітэт Дэльты | |
---|---|
англ.: Delta State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Delta State University |
Заснаваны | 1924 |
Студэнты | 2 999[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кліўленд, Місісіпі, ЗША |
Сайт | deltastate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны ўніверсітэт Дэльты (англ.: Delta State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Місісіпі.
Назва вучэльні паходзіць ад назвы гісторыка-геаграфічнага рэгіёна — дэльты ракі Місісіпі на паўночным захадзе штата Місісіпі, які звычайна называюць скарочана проста Дэльтай.
Кампус размешчаны на 1,34 км2 у паўночна-заходнім раёне Кліўленда. Каля 30% студэнтаў пражываюць на тэрыторыі кампуса. Университэт прадастаўляе як мужчынскія, так і жаночыя інтэрнаты, а таксама кватэры для сямейных студэнтаў.
Універсітэт прапануе атрыманне 12 ступеняў бакалаўра па 42 спецыяльнасцях. Універсітэт таксама рыхтуе студэнтаў па 8 праграмах для атрымання ступеняў магістра, ступені спецыяліста ў галіне адукацыі і ступені доктара ў галіне педагагічных навук.