Дзяўчаты мары | |
---|---|
англ.: Dreamgirls | |
| |
Жанр | музычны фільм[d][3][4][…], драматычны фільм і рамантычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | DreamWorks[5], Paramount Pictures і Laurence Mark Productions[d] |
Працягласць | 130 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 9 снежня 2006[1] і 1 лютага 2007[2] |
IMDb | ID 0443489 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дзяўчаты мары» (англ.: Dreamgirls) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Біла Кондана[12]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэймі Фокс, Беёнсэ, Эдзі Мёрфі, Дэні Гловер, Аніка Ноні Роўз, Кіт Робінсан, Джэніфер Хадсан.
Дэтройт, 1962 год. Малады і амбіцыйны прадавец аўтамабіляў Керціс Тэйлар на шоу талентаў уражаны выступам музычнага трыа «Dreamettes», якое складаецца з трох чарнаскурых дзяўчат: вакалісткі Эфі Уайт і бэк-вакалістак Дзіны Джонс і Лорэл Робінсан. Прадпрыемлівы хлопец бачыць у таленавітых спявачках велізарны патэнцыял і становіцца іх менеджарам. Ён арганізоўвае для дзяўчат падпісанне кантракту з вядомым R&B-выканаўцам Джымам Эрлі. З гэтай знамянальнай падзеі для маладых дзяўчат пачынаецца шлях да славы, які яны плануюць прайсці разам.
Аднак для Керціса Тэйлара важней за ўсё дагадзіць густам белай публікі і зарабіць як мага больш грошай на набіраючым папулярнасць поп-гурце. Ён мяняе надзвычайную вакалістку Эфі Уайт на дзяўчыну з больш прывабнай знешнасцю Дзіну Джонс. Поўная фігура і традыцыйная манера выканання Эфі не ўпісваецца ў агульнапрынятыя стандарты прыгажосці. Пасля вылучэння Дзіны на месца салісткі і змены назвы на «The Dreams» папулярнасць гурта рэзка ўзрастае. Пакрыўджаная Эфі пакідае музычны ансамбль і пачынае самастойнае плаванне.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 68 кінаўзнагародамі і яшчэ 92 намінацыямі[13].