Дзіванна звычайная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітучыя расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Verbascum thapsus L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Дзіва́нна звыча́йная[1][2][3] (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода дзіванна (Verbascum) сямейства залознікавых (Scrophulariaceae).
Дзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна[4], дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік[5][6][7], дзівена[8], мядзве́джае ву́ха[2].
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана Bilder ur Nordens Flora. 1917—1926
|
Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы[2].
Дзіванна звычайны распаўсюджаны амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесены і натуралізаваўся ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку[2].
Як лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[2].
Дзіванна звычайны — добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ёю соты[9].