Дзівасіл шурпаты

Дзівасіл шурпаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inula hirta


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  557649
EOL  6237887
IPNI  225925-1
TPL  gcc-29409

Дзівасіл шурпаты[1][2][3] (Inula hirta) — від травяністых раслін роду Дзівасіл сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў паўднёвай і сярэдняй Еўропе і заходняй Сібіры. Уся расліна (лісце і сцёблы) моцна валасатая; характарызуецца жорсткімі валасінкамі; лісце знізу выразна сеткаватае. Этымалогія: лац.: hirtus — «валасаты»[4].

Шматгадовая расліна 30-65 см вышынёй. Уся расліна пакрыта доўгімі адсталымі рудаватымі жорсткімі валасінкамі. Кошыкі параўнальна буйныя (у квітнеючым стане да 5-5.5 см у дыяметры), адзінкавыя або, радзей, яшчэ 2-3 кошыкі на бакавых галінах. Кветкі залаціста-жоўтыя. Крайнія язычковыя кветкі шматлікія, 20-30 мм даўжынёй[2].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від расце на большай частцы Еўропы, акрамя поўначы, а таксама ў Заходняй Сібіры[5][6].

Ва Украіне расце на стэпавых участках, травяністых схілах, лугах і ўзлесках лясоў на ўсёй тэрыторыі, рассеяна[2]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцей[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 326. (руск.) (укр.)
  3. а б Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
  4. Dictionary of Botanical Epithets. Праверана 10.03.2018. (англ.)
  5. The Euro+Med PlantBase. Праверана 10.03.2018. (англ.)
  6. GRIN-Global Web v 1.10.1.5. Праверана 10.03.2018. (англ.)