Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзідзье Іў Драгба Тэбілі | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | ДД, Правадыр, Кіт, Драгбазука, Адзіная газэль, якую не зловіць леў (La seule gazelle qu’un lion n’attrape pas) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 сакавіка 1978[1][2][…] (46 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Кот-д’Івуар Францыя |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 91 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзідзье Іў Драгба Тэбілі (фр.: Didier Yves Drogba Tébily; нар. 11 сакавіка 1978, Абіджан, Кот-д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара (2002—2014). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за лонданскі «Чэлсі». Найлепшы бамбардзір англійскай Прэм’ер-лігі ў сезоне 2006/07 з 20 галамі і ў сезоне 2009/10 з 29 галамі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў сезоне 2012 года ў складзе «Чэлсі».
Пасля гульні ў моладзевых клубах, Дзідзье дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў за клуб французскай Лігі 2 «Ле Ман». Ва ўзросце 21 года ён падпісаў свой першы прафесійны кантракт; у сезоне 2002/03 ён рэалізаваў свой патэнцыял, забіўшы 17 галоў у 34 матчах за клуб французскай Лігі 1 «Генгам». Падчас гэтага сезону Драгба дэбютаваў за зборную Кот-д’Iвуара і забіў свой першы гол за зборную ў лютым 2003 года. Ён перайшоў у марсельскі «Алімпік» у 2003 годзе за 3,3 мільёна фунтаў. Яго галявы поспех працягваўся і ў «Алімпіку», ён закончыў сезон з 19 галамі і дапамог «Марселю» выйсці ў фінал Кубка УЕФА 2004 года.
Улетку 2004 года Драгба перайшоў у «Чэлсі» за рэкордныя 24 мільены фунтаў, і ён стаў найдаражэйшым івуарыйскім іграком у гісторыі. У дэбютным сезоне ён дапамог клубу выйграць першы за 50 гадоў Чэмпіянат Англіі. Праз год ён яшчэ раз выйграў чэмпіянат. У сезоне 2006/07 ён забіў 33 галы, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі і забіў пераможныя галы ў фіналах Кубка Англіі і Кубка футбольнай лігі. Ён выіграў Кубак Англіі ў другі раз у 2009 годзе, забіўшы пераможны гол. У сезоне 2009—2010 ён выйграў першы залаты дубль і ў другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі з 29 галамі. У сакавіку 2012 года, Дзідзье забіў свой 100 гол у чэмпіянаце Англіі і стаў першым афрыканскім іграком, які змог забіць 100 галоў. Ён стаў адзіным іграком у гісторыі, які забіваў у 4 фіналах Кубка Англіі запар. Вяршыняй яго кар’еры ў «Чэлсі» стаў фінал Лігі чэмпіенаў УЕФА 2012, у якім ён забіў гол на 88 хвіліне і пераможны пэнальці ў серыі супраць «Баварыі».
Драгба гуляе ў зборнай з 2002 года і з’яўляецца яе капітанам з 2006 года. Ён вывеў Кот д’Iвуар на чэмпіянат свету 2006 і ў першым матчы на ім забіў гол. Яго назвалі іграком 2006 года ў Афрыцы. Драгба з’яўляўся часткай зборнай у фіналах Кубкаў афрыканскіх нацый у 2006 і 2012 гадах, але ён прайграваў у серыі пенальці. У 2012 годзе ён стаў найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсю гісторыю.
27 ліпеня 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з канадскім клубам «Манрэаль Імпэкт»[4]. У лістападзе 2016 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакіне «Манрэаль Імпэкт»[5]. У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з клубам «Фінікс Райзінг» з амерыканскай лігі USL[6], дзе Драгба з’яўляецца таксама адным з саўладальнікаў. 8 лістапада 2018 года, згуляўшы ў сваім апошнім матчы ў фінале Кубка USL супраць «Луісвіл Сіці» (0:1), ва ўзросце 40 гадоў завяршыў кар’еру[7].