Дзік Костала | |
---|---|
Род дзейнасці | прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 10 верасня 1963[1] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзік Костала (англ.: Dick Costolo) — былы CEO кампаніі Twitter з кастрычніка 2010 года па чэрвень 2015 года і яе былы COO. Заняў пасаду CEO пасля таго, як яе пакінуў Эван Уільямс у кастрычніку 2010 года.
Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі са ступенню магістра ў галіне камп’ютарных навук.
Перад тым, як пачаць свой бізнэс, Дзік Костала выступаў у Чыкага як эстрадны комік. Затым ён працаваў некалькі гадоў інжынерам у кампаніі Andersen Consulting. Звольніўся, каб стварыць кансалтынгавы інтэрнэт-партал.
У 2004 годзе разам з Эрыкам Лунтам, Стывам Аляхоўскім і Мэтам Шобам запусціў сэрвіс FeedBurner. Пасля куплі сэрвісу кампаніяй Google у 2007 годзе, Костала стаў яе супрацоўнікам. У ліпені 2009 года ён пакінуў Google, а ў верасні заняў пасаду COO у кампаніі Twitter.