Дзіна Балуартэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Silvana Vargas[d] | ||||||
Пераемнік | Cinthya Lindo[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра Кастылья | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 мая 1962[1][2] (62 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Дзі́на Эрсі́лія Балуа́ртэ Сега́ра (ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra; нар. 31 мая 1962) — перуанскі юрыст і палітык. З 7 снежня 2022 года — дзеючы прэзідэнт Перу. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[6]. З 2021 па 2022 год займала пасаду віцэ-прэзідэнта, а таксама міністра развіцця і сацыяльнай інтэграцыі.
Нарадзілася 31 мая 1962 года ў горадзе Чал’уанка , рэгіён Апурымак. Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Марцін-дэ-Порэс, затым там жа вучылася ў аспірантуры[7].
З 2007 года і да абрання віцэ-прэзідэнтам з’яўлялася служачай Нацыянальнага рэгістра ідэнтыфікацыі і грамадзянскага стану .
Палітычную кар’еру пачала ў 2018 годзе, няўдала вылучыўшы сваю кандыдатуру ў мэры акругі Суркілья ад левай палітычнай партыі «Свабоднае Перу »[8]. У 2020 годзе была кандыдатам ад яе на пазачарговых парламенцкіх выбарах , аднак партыя не трапіла ў Кангрэс, бо не змагла пераадолець працэнтны бар’ер[9].
На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года Дзіна Балуартэ стала кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад «Свабоднага Перу» ў пары з Педра Кастылья. У другім туры выбараў іх тандэм атрымаў перамогу[10][11].
Афіцыйна ўступіла на пасаду віцэ-прэзідэнта 28 ліпеня 2021 года. На наступны дзень, 29 ліпеня 2021 года, прэзідэнт адначасова прызначыў яе міністрам развіцця і сацыяльнай інтэграцыі ва ўрадзе Гіда Бельіда[12].
7 снежня 2022 года прэзідэнт Педра Кастылья абвясціў аб роспуску Кангрэса краіны. У адказ парламент прагаласаваў за адхіленне кіраўніка ад улады. У ходзе спробы схавацца ў пасольстве Мексікі ён быў арыштаваны. Улада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[13].