Дзінка | |
---|---|
| |
Саманазва | дзін.: Jiɛ̈ɛ̈ŋ |
Колькасць | каля 3 млн. |
Рассяленне | Паўднёвы Судан |
Этнічныя мовы | Dinka[d] |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Мясцовыя вераванні, іслам, хрысціянства |
Расавы тып | Негроіды |
Геаграфічна-моўная група | Нілоты |
Дзінка (джэнг) — нілоцкі народ, які насяляе Паўднёвы Судан. Колькасць у канцы XX стагоддзя складала 3 млн. чалавек. Размаўляюць на мове дзінка, якая адносіцца да паўночна-заходняй групы нілоцкіх моў (кір-абайская сям'я, усходнесуданскай надсям'і). Большасць прытрымліваецца самых старажытных традыцыйных вераванняў, якія ўключаюць культы продкаў і сіл прыроды, а таксама перажыткі татэмізму. Частка - вызнае іслам (сунізм) або хрысціянства (каталіцызм, радзей - пратэстантызм, англіканства або прэсвітэрыянства). Асноўны занятак - жывёлагадоўля (козы, авечкі), таксама вырошчваюць агародніну, тытунь.