Дзітрых Банхёфер | |
---|---|
ням.: Dietrich Bonhoeffer | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | багаслоў, філосаф, змагар Супраціўлення, паэт, духоўнік |
Месца працы | |
Нараджэнне |
4 лютага 1906[1][2][…] |
Смерць |
9 красавіка 1945[1][4] (39 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Bonhoeffer family[d] |
Бацька | Karl Bonhoeffer[d] |
Маці | Paula Bonhoeffer[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзітрых Банхёфер (ням. Dietrich Bonhoeffer; 4 лютага 1906 года, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 9 красавіка 1945, Фласенбюрг, Баварыя) — нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы.
У 1928—1929 — памочнік пастара ў нямецкай евангелісцкай суполцы ў Барселоне (Іспанія), у 1930—1931 стажыраваўся ў Аб’яднанай тэалагічнай семінарыі (Нью-Ёрк). Затым стаў пастарам і выкладчыкам сістэматычнай тэалогіі ў Берлінскім універсітэце. У 1933 пратэставаў супраць расавай палітыкі нацыстаў і ўдзельнічаў разам з пастарам Марцінам Німелерам ў стварэнні Вызнавальнай Царквы, якая выступала супраць спробаў НСДАП падпарадкаваць сабе лютэранскую царкву пасродкам стварэння пранацысцкай «Евангелічнай царквы германскай нацыі». З канца 1933 па 1935 жыў у Англіі. У 1935 вярнуўся ў Германію, стаў арганізатарам і кіраўніком семінарыі Вызнавальнай царквы. У 1936 яму было забаронена выкладаць, затым яму таксама забаранілі публічныя выступы і публікацыі. У 1937 была зачыненая створаная ім семінарыя.