Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 | |
---|---|
«#Together» (#Разам) | |
Дата | |
Фінал | 15 лістапада 2014 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Мальта, Марса «Malta Shipbuilding»[1] |
Вядучы(я) | Мойра Дэлія |
Супервайзер | Уладзіслаў Якаўлеў |
Тэлеканал гаспадароў | PBS[1] |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 16 |
Дэбют | Італія Славенія Чарнагорыя |
Вяртанне | Балгарыя Кіпр Сербія Харватыя |
Адмовіліся ад удзелу | Азербайджан Паўночная Македонія Малдова |
Карта ўдзельнікаў
Краіны, якія ўдзельнічалі Краіны, якія ўдзельнічалі раней | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Тэлегледачы/журы: 50/50 + Дзіцячае журы (па 1 чалавеку ад кожнай краіны) |
Пераможная песня | «Tu primo grande amore» (Італія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2013 2015► |
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Junior Eurovision Song Contest 2014; мальт.: Festival tal-Eurovision taż-Żgħar 2014) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса[2] паблізу Валеты[3]. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада[4], удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.
17 снежня 2013 года генеральны дырэктар Мальтыйскага вяшчальніка PBS Антон Атард падпісаў дакументы аб правядзенні конкурсу на Мальце, і ўжо на наступны дзень на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што краінай-арганізатарам выступіла Мальта[5].
16 чэрвеня 2014года на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што конкурс пройдзе на суднабудаўнічым заводзе «Malta Shipbuilding»[6]. «Malta Shipbuilding» размешчаны ў горадзе Марса, у дзесяці хвілінах язды ад сталіцы Мальты, Валеты. Асаблівасцю арэны з’яўляецца тое, што яна складаецца з трох ангараў, у якіх і пройдзе конкурс.
9 мая 2014 года на прэс-канферэнцыя EBU і PBS у Капенгагене былі прадстаўлены лагатып і слоган. Дэвізам конкурсу стаў хэштэг #Together, што ў перакладзе азначае Разам. Ён быў абраны таксама па прыкладу конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканцовага крыжа, які сабраны з рознакаляровых сегментаў. Па словах стваральнікаў, гэта робіць лагатып дынамічным і цікавым[7].
Адкрытыя нацыянальныя адборы (з выкарыстаннем тэлегаласавання) абавязковыя для ўсіх краін-удзельніц, але некаторым краінам ЕВС дазваляе праводзіць унутраны адбор, толькі дзеля таго, каб такія краіны ўдзельнічалі ў сёлетнім конкурсе. Напрыклад, у 2010 і 2011 гадах выключэнне было зроблена для Латвіі.
Свае адкрытыя адборы правялі наступныя краіны:
Краіна | Дата | Адбор | Вяшчальнік | Інфармацыя |
---|---|---|---|---|
Арменія | 14 верасня 2014 | Մանկական եվրատեսիլ-2014 | ГTA | 29 мая Грамадскі Тэлеканал Арменіі пацвердзіў свой удзел у конкурсе і абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору[8]. |
Балгарыя | 25 ліпеня 2014 | Унутраны | БНТ | 25 ліпеня было абвешчана пра вяртанне краіны. Прадстаўніком краіны выбрана Крысія Тадорава.[9][10] |
Беларусь | 29 жніўня 2014 | Песня для Еўрабачання 2014 | Беларусь 1 | 7 сакавіка беларускі вяшчальнік абвясціў даты нацыянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Заяўкі на ўдзел трэба адправіць не пазней за 9 чэрвеня. 17 чэрвень з дапамогай нацыянальнага журы былі абраны фіналісты. Фінал прайшоў 29 жніўня[11]. |
Грузія | 14 жніўня 2014 | Унутраны | GPB | 11 ліпеня GPB абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору[12]. |
Кіпр | 21 ліпеня 2014 | Унутраны | CyBC | 21 ліпеня CyBC абвясцілі, што Кіпр прадставіць Сафія Патсалдзіс з песняй «Η πιο όμορφη μέρα».[13] |
Мальта | 20 красавіка 2014 | Унутраны | PBS | 20 красавіка тэлеканал TVM абвясціў прадстаўніцу Мальты на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне, якая перамагла на італьянскай тэлешоў «Ti Lascio Una Canzone». Ёю стала 11-гадовая Федэрыка Фальцон[14]. |
Нідэрланды | 27 верасня 2014 | Junior Songfestival 2014 | AVRO | 17 Лютага тэлеканал AVRO абвясціў даты нідэрландскага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Паўфіналы прайшлі 13 і 20 верасня, а фінал - 27 верасня[15]. |
Украіна | 9 жніўня 2014 | Конкурс Дитячої пісні «Євробачення−2014» | НТКУ | 30 красавіка ўкраінскі вяшчальнік НТКУ абвясціў даты нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 9 жніўня[16]. |
Чарнагорыя | 21 жніўня 2014 | Унутраны | RTCG | 21 жніўня чарнагорскі вяшчальнік абвясціў, што Маша і Лейла прадставяць Чарнагорыю на Дзіцячым Еўрабачанні 2014 |
Швецыя | 6 чэрвеня 2014 | Lilla Melodifestivalen 2014 | SVT | 31 студзеня тэлеканал SVT абвясціў прыём заявак да 14 сакавіка. Фінал прайшоў 6 чэрвеня[17] і пераможцай стала Юлія Чэдхамар с песняй «Du är inte ensam»[18]. |
№ | Краіна | Мова | Прадстаўнік | Песня | Пераклад | Месца | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|---|
01 | Беларусь | Беларуская | Надзея Місякова | «Сокал» | — | 7 | 71 |
02 | Балгарыя | Балгарская | Крысія Тадорава, Хасан і Ібрагім Ігнатавы | «Планетата на детсата» | «Планета дзяцей» | 2 | 147 |
03 | Сан-Марына | Італьянская, ангельская | «The Peppermints» | «Breaking My Heart» | «Разбі маё сэрца» | 15 | 21 |
04 | Харватыя | Харвацкая, ангельская | Йозафіна Іда Зец (Йозі) | «Game Over» | «Гульня скончана» | 16 | 13 |
05 | Кіпр | Грэцкая, ангельская | Сафія Патсалідэс | «Η πιο όμορφη μέρα» («I pio omorfi mera») | «Самы цудоўны дзень» | 9 | 69 |
06 | Грузія | Грузінская | «Lizi Pop» | «Happy Day» | «Шчаслівы дзень» | 11 | 54 |
07 | Швецыя | Шведская | Юлія Чэдхаммар | «Du är inte ensam» | «Ты не адзін» | 13 | 28 |
08 | Украіна | Украінская | «Sympho-Nick» | «Прийде весна» | «Прыйдзе вясна» | 6 | 74 |
09 | Славенія | Славенская, англійская | Ула Лажар | «Nisi Sam (Your Light)» | «Ты не адзін (Тваё святло)» | 12 | 29 |
10 | Чарнагорыя | Чарнагорская | Маша Вуядзінавіч і Лэйла Вуліч | «Budi dijete na jedan dan» (Буди дијете на један дан) | «Стань дзіцём на адзін дзень» | 14 | 24 |
11 | Італія | Італьянская | Вінчэнцо Канціелла | «Tu primo grande amore» | «Ты першая вялікая любоў» | 1 | 159 |
12 | Арменія | Армянская | Бэцці | «People of the Sun» | «Людзі сонца» | 3 | 146 |
13 | Расія | Руская, ангельская | Аліса Кожыкіна | «Dreamer» | «Летуценнік» | 5 | 96 |
14 | Сербія | Сербская | Эмілія Джонін | «Svet u mojim očima» | «Свет у маіх вачах» | 10 | 61 |
15 | Мальта (краіна-гаспадыня) | Ангельская | Федэрыка Фальцон | «Diamonds» | «Дыяменты» | 4 | 116 |
16 | Нідэрланды | Нідэрландская | «Julia» | «Around» | «Навокал» | 8 | 70 |