Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва![]() | |
---|---|
англ.: Doctor Strange in the Multiverse of Madness | |
![]() | |
Жанры | баявік, супергеройскі фільм, прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм, навукова-фантастычны фільм[d] і фільм жахаў |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Marvel Studios[d] |
Працягласць | 126 хв.[4] |
Бюджэт | 200 000 000 $[5][6][…] |
Зборы | 955 775 804 $[7][8] і 411 331 607 $[9][10] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 6 мая 2022, 4 мая 2022[1] і 5 мая 2022[2] |
Наступны фільм |
Тор: Каханне і гром (у храналогіі КСМ) |
IMDb | ID 9419884 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва» (англ.: Doctor Strange in the Multiverse of Madness) — амерыканскі фантастычны фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics», прэм’ера якога адбылася ў траўні 2022 года. З’яўляецца працягам фільма «Доктар Стрэндж» і 28-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Сэм Рэймі.
Працяг магічных прыгод Доктара Стрэнджа ў новых містычных мірах і ў супрацьстаянні з новымі ворагамі. Доктар Стрэндж пры дапамозе Вонга выратоўвае ад гіганцкага васьмінога дзяўчыну-падлетка па імені Амерыка Чавес, якая пры моцным спалоху можа адкрываць парталы ў паралельныя сусветы. Спрабуючы зберагчы новую знаёмую ад злой сілы, што прагне займець яе здольнасці, Доктар разам з Амерыкай пускаецца ў вандроўку па мульцісусвету.
Сусветная прэм’ера фільма «Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва» адбылася 2 мая 2022 у Галівудзе, Лос-Анджэлес[11]. У пракат у ЗША стужка выйшла 6 мая 2022 г.[12] у RealD 3D, IMAX , Dolby Cinema і ScreenX.
У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.