Доль

Горад
Доль
фр.: Dole
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Плошча
  • 38,38 км²[1]
Вышыня цэнтра
213 м, 196 м[2] і 341 м[2]
Водныя аб’екты
Ду[d][3]
Насельніцтва
  • 23 775 чал. (1 студзеня 2021)[4]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
39100[5]
Афіцыйны сайт
doledujura.fr (фр.)
Доль на карце Францыі
Доль (Францыя)
Доль

Доль (фр.: Dole) — горад на ўсходзе Францыі ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ. Былая сталіца гістарычнай вобласці Франш-Кантэ. Родны горад Луі Пастэра. Размешчаны на рацэ Ду і канале Рэйн — Рона.

Час заснавання горада невядомы. Археалагічныя раскопкі паказваюць на існаванне побач з цяперашнім горадам кельцкага паселішча, якое, верагодна, было перанесена на гэтае месца ў рымскую эпоху.

Найбольшага росквіту горад атрымлівае ў XV стагоддзі, калі ім валодаюць герцагі Бургундскай галіны дынастыі Валуа. Але пасля смерці апошняга з іх, Карла Смелага, у ходзе вайны за яго спадчыну найміты Людовіка XI разрабавалі і практычна знішчылі горад, разбурыўшы большасць будынкаў і знішчыўшы шмат яго жыхароў. У 1493 годзе горад у складзе графства вернуты спадчыннікам Карла Смелага Габсбургам і неўзабаве быў адноўлены ў гатычным стылі.

У 1670-х гадах пасля некалькіх аблог горад перайшоў у рукі Людовіка XIV. Мясцовы парламент і Бургундскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1423 годзе, былі пераведзены ў Безансон. Доль з тых часоў стаў невялікім правінцыйным горадам.

Зноскі