Дон Карлас (опера)

Дон Карлас
фр.: Don Carlos[1]
італ.: Don Carlo[1][1]
Кампазітар
Лібрэтыст Joseph Méry[d][1][1][…] і Camille du Locle[d][1][1][…]
Мова лібрэта французская[2] і італьянская мова
Крыніца сюжэту Дон Карлас (п’еса)
Жанр grand opera[d], опера[1][1][…]
Дзеяў 5[1][1]
Год стварэння 18651867[1]
Першая пастаноўка 11 сакавіка 1867[1], 10 студзеня 1884[1] і 27 кастрычніка 1867[1]
Месца першай пастаноўкі Дзяржаўная парыжская опера[1], Парыж, Teatro Comunale[d][1] і Ла Скала[1]
Працягласць
(прыбл.)
3,5 гадзіна і 3 гадзіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дон Карлас» (фр.: Don Carlos, італ.: Don Carlo) — «вялікая» опера Джузэпэ Вердзі ў пяці дзеях, упершыню пастаўлена Парыжскай операй 11 сакавіка 1867 года. Лібрэта на французскай мове напісана Камілам дэ Локлем і Жазефам Меры па матывах аднайменнай драмы Шылера (ням.: Don Karlos, Infant von Spanien). Аднак асновай для аднаго з актаў — сцэна ў Фантэбло — паслужыла іншая навела на той жа сюжэт: «Філіп Другі, кароль Іспаніі» (Philippe II, Roi d’Espagne), аўтарам якой быў французскі драматург Эжэн Кармон.

Поўная версія оперы ў пяці дзеях з балетам ідзе каля чатырох гадзін і з’яўляецца найбольш працяглай операй Вердзі; пры жыцці кампазітара і пасля яго смерці з’явіліся шматлікія, больш кароткія рэдакцыі. За межамі Францыі опера, як правіла, выконваецца на італьянскай мове ў перакладзе дэ Лазье.

«Дон Карлас» Вердзі — пятая па ліку опера пад гэтай назвай пасля твораў Майкла Коста (1844), Паскуале Бона (1847), Антоніа Буццола (1850) і Вінчэнца Маскуцца (1862).

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. MusicBrainzMetaBrainz Foundation, 2000.