Дональд Джэймс Крам | |
---|---|
Donald James Cram | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 2001[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Louis Fieser[d] |
Вядомы як | правіла Крама (асіметрычная індукцыя), комплексы тыпу «госць-гаспадар», парацыклафаны |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1954) прэмія Уіларда Гібса[d] (1985) Узнагарода Амерыканскага хімічнага таварыства за працу ў галіне сінтэтычнай арганічнай хіміі[d] (1965) прэмія Нацыянальнай акадэміі навук ЗША ў галіне хімічных навук[d] (1992) Tolman Award[d] (1984) прэмія імя Артура Коўпа[d] (1974) Прэмія стагоддзя[d] (1975) Glenn T. Seaborg Medal[d] (1989) |
Дональд Джэймс Крэм, таксама Крам (22 красавіка 1919, Чэстэр (Вермонт), ЗША — 17 чэрвеня 2001, Палм Дэзерт (штат Каліфорнія), ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1987), якую ён падзяліў з Чарльзам Педэрсенам і Жан-Мары Ленам) «за распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі з высокай селектыўнасцю». Вядомы па правіле Крэма, мадэлі, якая прадказвае вынік нуклеафільнай атакі карбанільнай групы. Разам з Ленам і Педэрсенам заснаваў т.зв. хімію комплексу «госць-гаспадар», вобласць супрамалекулярнай хіміі.