Дональд Туск

Дональд Туск
Donald Tusk
Сцяг2-і Старшыня Еўрапейскага савета
1 снежня 2014 — 30 лістапада 2019
Папярэднік Херман ван Рампёй
Пераемнік Шарль Мішэль
Сцяг14-ы Прэм’ер-міністр Польшчы
24 лістапада 2007 — 22 верасня 2014
Папярэднік Яраслаў Качыньскі
Пераемнік Эва Копач

Нараджэнне 22 красавіка 1957(1957-04-22) (67 гадоў)
Імя пры нараджэнні польск.: Donald Franciszek Tusk
Бацька Дональд Туск[d]
Маці Эва Туск[d]
Жонка Малгажата Туск
Дзеці сын: Міхаіл
дачка: Катажына
Нацыянальнасць Кашуб
Веравызнанне Каталіцызм
Партыя Грамадзянская платформа
Член у
Адукацыя
Прафесія Гісторык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дональд Францішак Туск (польск.: Donald Franciszek Tusk; нар. 22 красавіка 1957, Гданьск) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Польшчы (2007—2014 і з 2023).

Нарадзіўся ў Гданьску, скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта. У 1990-я быў удзельнікам партыі Ліберальна-дэмакратычны кангрэс. У 1997 быў абраны ў Сейм. З 2001 Туск займае пасаду лідара партыі «Грамадзянская платформа» як адзін з яе заснавальнікаў. У 2005 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Перамог у першым туры з 36,3 % галасоў[3], аднак у другім туры саступіў Леху Качыньскаму, які атрымаў 54,04 % галасоў[4].

16 лістапада 2007 пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбарах стаў прэм’ер-міністрам Польшчы[5]. Пакінуў пасаду да 22 верасня 2014 года.

30 жніўня 2014 Дональд Туск абраны прэзідэнтам Рады ЕС[6][7].

11 снежня 2023 года ізноў абраны прэм’ер-міністрам Польшчы.

Дональд Туск і Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Дональд Туск наведваў Беларусь 1 жніўня 2005 года, калі выконваў функцыі віцэ-маршалка польскага Сейма. Візіт быў звязаны з канфліктам вакол Саюза палякаў на Беларусі, дзе ў 2005 годзе здарыўся раскол. Туск прыехаў падтрымаць тую частку арганізацыі, якая згуртавалася вакол новаабранай старшыні Анжалікі Борыс[8][9]. Папярэдні кіраўнік Саюза Тадэвуш Кручкоўскі, які падтрымліваў лаяльную да беларускіх уладаў частку Саюза, крытычна паставіўся да прыезду Дональда Туска ў Гродна.

Тады ж было зроблена фота, на якім быццам бы гродзенскія палякі стаяць перад Тускам на каленях. Фота з 2015 года пачала выкарыстоўваць у сваіх патрэбах расійская прапаганда, выдаючы гродзенцаў за украінцаў. Насамрэч, гродзенская польская меншасць не станавілася на калені перад Тускам. Сталыя жанчыны маліліся на каленях каля сядзібы Саюзу палякаў, якую заняў АМАП, а Дональд Туск проста прайшоў побач, патрапіўшы ў аб'ектывы фатографаў[10].

У 2007 годзе Дональд Туск зноў хацеў прыехаць у Беларусь, але яго машыну не прапусцілі праз мяжу. КДБ Беларусі зрабіў тады заяву, што Туск ведаў аб сваім статусе нон-грата, але наўмысна пайшоў на скандал, каб павысіць папулярнасць сваёй партыі перад выбарамі[11].

Аднас на часы першага прэм'ерства Туска выпаў таксама перыяд адлігі ў адносінах Захаду з Беларуссю. У 2009 годзе стартавала ініцыятыва Усходняе партнёрства, у склад удзельнікаў якой ўвайшла і Беларусь. Аднак канфлікт вакол Саюза палякаў на Беларусі, які не спыніўся, і парушэнні правоў чалавека ў час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе, сталі прычынай рэзкай крытыкі беларускага рэжыму з боку Туска.

У 2020 годзе Дональд Туск адкрыта падтрымаў пратэсты ў Беларусі і прапанаваў высунуць Святлану Ціханоўскую і Сяргея Ціханоўскага на Нобелеўскую прэмію міру[12].

  1. Catalog of the German National Library Праверана 18 лютага 2024.
  2. https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/13703 Праверана 1 сакавіка 2024.
  3. Wybory Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej 2005 — Wyniki pierwszej tury (польск.). pkw.gov.pl. Праверана 8 лістапада 2014.
  4. Wybory Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej 2005 — Wyniki ponownego głosowania (польск.). pkw.gov.pl. Праверана 8 лістапада 2014.
  5. Cahoon, Ben. Poland (англ.). worldstatesmen.org. Праверана 8 лістапада 2014.
  6. Дональд Туск абраны старшынёй Еўрапейскай Рады . charter97.org (30 жніўня 2014). Праверана 8 лістапада 2014.
  7. Председателем Евросовета избран премьер-министр Польши Дональд Туск (руск.). ITAR-TASS (30 жніўня 2014). Праверана 8 лістапада 2014.
  8. S.A, Wirtualna Polska Media. Tusk w Grodnie: Polska z wami! (польск.). wiadomosci.wp.pl (1 жніўня 2005). Праверана 10 лютага 2024.
  9. Новік, Ірына. Анжаліка Борыс: "Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш - не саступлю" . Hrodna.life (25 верасня 2019). Праверана 10 лютага 2024.
  10. Гродзенкі сталі на калені перад Тускам? Гісторыя аднаго фота і двух фэйкаў . Hrodna.life (18 снежня 2023). Праверана 10 лютага 2024.
  11. Туск і гродзенцы на каленях: расійская прапаганда выкарыстоўвае ФОТА 18-гадовай даўніны, каб абразіць Украіну . Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2024.
  12. MOST. Что Туск говорил о Беларуси и что в Беларуси говорили о нём . MOST Media (12 снежня 2023). Праверана 10 лютага 2024.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дональд Туск