Дораці Гарад | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 мая 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1968[2][1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Archibald Garrod[d][5] |
Маці | Laura Elizabeth Smith[d][5] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчыца ўніверсітэта, Catholic Women's League |
Навуковая сфера | археалогія[6] і палеаліт[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Дораці Эні Элізабет Гарад (англ.: Dorothy Annie Elizabeth Garrod; 5 мая 1892 — 18 снежня 1968) — брытанскі археолаг, першая жанчына, якая ўзначаліла кафедру ў Оксбрыджы, шмат у чым дзякуючы яе наватарскай навуковай працы ў вывучэнні перыяду палеаліту; з 1938 па 1952 год — дыснееўскі прафесар археалогіі ў Кембрыджскім універсітэце. Яе бацькам быў Арчыбальд Гарад , урач, вучоны, каралеўскі прафесар медыцыны ў Оксфардзе.
Гарад была выхаваная ў доме яе бацькоў у Мелтан, Сафалк, некалькімі гувернанткамі[8]. У 1913 годзе яна паступіла ў Ньюнхэмскі каледж у Кембрыджы, дзе была адной з нямногіх студэнтак жаночага полу. Гарад пакінула Ньюнхэм пасля заканчэння другога курса і паступіла на вайсковую службу, перайшоўшы перад гэтым у каталіцызм, у складзе валанцёрскай Каталіцкай жаночай лігі і займалася арганізацыяй палявых кухняў для французскіх салдат; была дэмабілізавана ў 1919 годзе. Да гэтага часу яна страціла на франтах Першай сусветнай вайны двух сваіх братоў, трэці ж памёр у 1919 годзе ад іспанскага грыпу. Затым яна паехала на Мальту, дзе працаваў яе бацька і дзе яна зацікавілася мясцовымі старажытнасцямі[9].
Калі яе бацька ў 1921 годзе быў прызначаны каралеўскім прафесарам медыцыны ў Оксфардзе, Гарад вырашыла атрымаць дыплом па антрапалогіі ў музеі Піт-Рыверса пры Оксфардскім універсітэце, дзе яе выкладчыкам стаў Роберт Рэйналф Марэт. Менавіта Марэт, як лічыцца, натхніў Гарад на тое, каб стаць археолагам і вывучаць дагістарычную эпоху, і пасля яна два гады працавала з вядучым французскім археолагам у галіне дагістарычнай эпохі абатам Анры Брэйлем[10]. Брэйль да таго часу ўжо наведваў Гібралтар і парэкамендаваў Гарад пачаць даследаванні ў пячоры Вежы Д’ябла, якая знаходзілася ўсяго ў 350 метрах ад Форбс-Куэры, дзе некалькі раней быў знойдзены чэрап неандэртальца. Пячора Вежы Д’ябла была выяўленая Брэйлем падчас яго папярэдняй экспедыцыі[9].
Менавіта Гарад выявіла важны для навукі чэрап неандэртальца, які цяпер называецца «Гібралтар 2», у пачатку 1920-х гадоў[11]. Яна прыбыла ў Гібралтар для правядзення даследаванняў па парадзе абата Брэйля і выявіла чэрап у пячоры Вежы Д’ябла сумесна з Уільямам Уілаўбі Коулам Вернэрам[12].
У 1925—1926 гадах яна займалася раскопкамі ў Гібралтары, а ў 1928 годзе ўзначаліла экспедыцыю ў Паўднёвы Курдыстан, якая займалася раскопкамі пячор Хазар-Мерд і Зарзі. У 1938 годзе ёй быў уведзены навуковы тэрмін «Гравеціянская культура» для абазначэння культуры палеаліту, якая існавала 19-26 тысяч гадоў таму, узоры якой былі выяўленыя ў многіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Важнасць гары Кармель у якасці археалагічнага помніка дагістарычнай эпохі была адкрыта толькі па той прычыне, што англічане палічылі яе добрай крыніцай якаснага каменю для рэалізацыі іх планаў па ператварэнні Хайфы ў галоўны порт у Палесціне. У ходзе папярэдніх даследаванняў, аднак, былі знойдзеныя не толькі ўзоры натуфійскай культуры, але і дагістарычныя прадметы мастацтва, аб чым было надрукавана ва ўплывовым выданні Illustrated London News. У Лондане вырашылі, што тут не будзе зроблена ніякай каменяломні, а Гарад было прапанавана праводзіць далейшыя даследаванні ў трох навакольных пячорах[9].
Гарад распачала раскопкі на гары Кармель у Палесціне, дзе, працуючы ў цесным кантакце з палеантолагам Даратэяй Бейт, яна адкрыла пласты перыядаў ніжняга палеаліту, сярэдняга палеаліту і эпіпалеаліту ў пячорах Табун, Эль-Вад, Схул, Шугба і Кебара. Яе праца стала важным унёскам у разуменне змены дагістарычных эпох у рэгіёне. Яна таксама прыдумала зацверджаную назву для натуфійскай культуры позняга эпіпалеаліту (ад Вадзі-ан-Натуф, раёна размяшчэння пячоры Шугба) пасля сваіх раскопак у Схуле і Эль-Вадзе. Храналагічныя рамкі, устаноўленыя ёй падчас раскопак у Ліване, застаюцца да гэтага часу асноватворнымі для разумення гэтага дагістарычнага перыяду[9]. Яе раскопкі ў пячорах Лівана праводзіліся сіламі амаль выключна працоўных-жанчын, набраных з мясцовых вёсак, хоць яна працавала з археолагам-мужчынам Францыскам Турвілем-Пятрэ на раскопках пячоры Кебара, помніка Кебарскай культуры.
Пасля працы на шэрагу іншых акадэмічных пасад Д. Гарад стала дыснееўскім прафесарам археалогіі ў Кембрыджы ў 1939 годзе і займала гэтую пасаду да 1952 года, за выключэннем перапынку ў канцы Другой сусветнай вайны, калі яна служыла ў Жаночым дапаможным корпусе брытанскіх ВПС у падраздзяленні аналізу фотаздымкаў. У 1949 годзе яна адправілася ў Францыю для ўдзелу ў раскопках на атлантычным узбярэжжы і пасля амаль да канца жыцця, нягледзячы на выхад на пенсію, удзельнічала ў археалагічных экспедыцыях у Францыі і паўднёвым Ліване.
Дораці Гарад стала першай жанчынай-прафесарам у Кембрыджы. Першыя жанчыны-выкладчыкі з’явіліся ў Кембрыджскім універсітэце ў 1921 годзе, а ў 1926 Кембрыджскі ўніверсітэт упершыню прысвоіў жанчынам вучоныя ступені, але без спадарожных прывілеяў (гэта значыць, без права ўдзелу ў адміністрацыі ўніверсітэта). Такое становішча спраў захоўвалася да 1947 года, калі жанчынам у Кембрыджскім універсітэце было прадастаўлена паўнапраўнае членства ва ўсіх пытаннях.
Гарад была абраная членам Брытанскай акадэміі навук у 1952 годзе. У 1965 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Брытанскай імперыі. У 1969 годзе на яе сродкі быў заснаваны Фонд экспедыцый яе імя, створаны для фінансавай дапамогі археалагічным экспедыцыям[13].
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)