Дордрэхт на карце Нідэрландаў
|
|
До́рдрэхт[2] (нідэрл.: Dordrecht) — горад у Нідэрландах. Порт у дэльце Рэйна. 118 613 жыхароў (2007). Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць. Гатычная царква Гротэ-Керк (13-15 стст.). Дордрэхт размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі Паўднёвая Галандыя, прыкладна за 20 км на паўднёвы ўсход ад Ратэрдама. Горад займае ўсю плошчу аднайменнага вострава, які сфармаваўся ў сваёй сучаснай форме ў выніку паводкі Святой Лізаветы 1421 года.
Дордрэхт звязвае рэгулярны чыгуначны рух з Дэлфтам, Гаагай і Ратэрдамам.