«Доўгія заручыны» (фр.: Un long dimanche de fiançailles) — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўную ролю выканала Адры Тату[11].
Першая сусветная вайна. Падчас бітвы на Соме пяцёра французскіх салдат трапляюць пад трыбунал па абвінавачванні ў наўмысным нанясенні сабе калецтваў з-за страху перад ранішняй атакай. Суд прыгаварвае ўсіх пецярых да смерці, і іх выкідваюць на нейтральную паласу паміж двюма лініямі фронту — каля аванпоста «Бінга ў прыцемках». Неўзабаве пачынаецца атака, і лёс усіх пецярых застаецца невядомым.
Манэк, адзін з пяцёх асуджаных на смерць салдат, яшчэ ў дзяцінстве звярнуў увагу на кульгавую дзяўчынку Мацільду. Неўзабаве дзевяцігадовая Мацільда і дзесяцігадовы Манэк сталі найлепшымі сябрамі. З гадамі сяброўства перарасло ў рамантычныя адносіны, і закаханыя ўжо не ўяўлялі жыцця адзін без аднаго. Манэк і Мацільда марылі ажаніцца, але вайна ўнесла свае карэктывы ў іх планы. Манэк быў вымушаны адправіцца ваяваць, але з вайны так і не вярнуўся.
Мацільда даведваецца пра трагічны лёс свайго абранніка, але не дае веры, што яе каханы памёр. Яе сэрца кажа ёй пра адваротнае. Пасля заканчэння вайны Мацільда пачынае сваё ўласнае расследаванне і крок за крокам выясняе, што ж на самай справе адбылося ў той злашчасны дзень у «Бінга ў прыцемках».
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[12]. Сярод найбольш значных узнагарод 5 прэмій «Сезар».