Дракункулёз

Дракункулёз
Выцягванне рышты з дапамогай запалкі з нагі чалавека
Выцягванне рышты з дапамогай запалкі з нагі чалавека
МКХ-10 B72.72.
МКБ-10-КМ B72
МКХ-9 125.7125.7
МКБ-9-КМ 125.7[1][2]
DiseasesDB 3945
eMedicine ped/616 
MeSH D004320
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дракункулёз, або рышта — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца рыштай.[3] Заражэнне адбываецца праз пітную ваду, якая змяшчае дафній, заражаных лічынкамі рышты.[3] Першапачаткова сімптомы адсутнічаюць.[4] Аднак праз год у чалавека пачынаецца раздражненне, паколькі самка чарвяка ўтварае пухір на скуры, звычайна на ніжняй канечнасці.[3] Потым, праз некалькі тыдняў, чарвяк вытыркаецца са скуры.[5] У гэты час у чалавека могуць узнікнуць складанасці з перамяшчэннем ці выкананнем працы.[4] Хвароба вельмі рэдка выклікае смерць.[3]

Людзі — адзіны від жывёл, якіх інфікуе рышта.[4] Чарвяк мае шырыню ад аднаго да двух міліметраў, дарослая самка дасягае ад 60 да 100 сантыметраў у даўжыню (самцы карацейшыя).[3][4] Па-за целам чалавека яйкі выжываюць на працягу трох тыдняў.[6] Перад заражэннем неабходна іх паглынанне дафніямі.[3] Лічынка можа існаваць унутры дафніі да чатырох месяцаў.[6] Для захавання хваробы ў рэгіёне людзі павінны заражацца штогод.[7] Дыягностыка хваробы можа праводзіцца на падставе прыкмет і сімптомаў захворвання.[8]

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыка дасягаецца ранняй дыягностыкай хваробы, а таксама папярэджаннем апускання раны ў пітную ваду.[3] Іншыя меры ўключаюць наступнае: паляпшэнне доступу да чыстай вады, ачыстку фільтрацыяй забруджанай вады.[3] Часта дастаткова фільтравання праз адзенне.[5] Забруджаную пітную ваду можна ачышчаць з дапамогай хімічнага прэпарата пад назвай тэмефос, прызначанага для знішчэння лічынак.[3] Ад хваробы не існуе лекаў ці вакцын.[3] Чарвяка можна марудна выдаляць на працягу некалькіх тыдняў, намотваючы на кіёк.[4] Магчымае інфікаванне бактэрыямі язваў з-за з’яўлення чарвяка.[4] Рана можа працягваць балець некалькі месяцаў пасля выдалення чарвяка.[4]

Эпідэміялогія і гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе было зафіксавана 148 выпадкаў хваробы.[3] Гэта менш за 3,5 мільёнаў выпадкаў, зарэгістраваных у 1986 г.[4] Хвароба існуе толькі ў 4 краінах Афрыкі, у параўнанні з 20 краінамі ў 1980 г.[3] Найбольш закранутая хваробай краіна — Паўднёвы Судан.[3] Верагодна, гэта першая паразітычная хвароба, якая знікне.[9] Рышта вядомая са старажытнасці.[4] Яна згадваецца ў егіпецкім папірусе Эберса, што датуецца 1550 г.  да н. э.[10] Назва «дракункулёз» паходзіць ад лацінскага выразу «пашкоджанне маленькімі цмокамі»,[11] а назва «хвароба гвінейскага чарвяка» з’явілася пасля таго, як еўрапейцы заўважылі хваробу на беразе Гвінеі ў Заходняй Афрыцы ў XVII стагоддзі.[10] Віды, падобныя да рышты, выклікаюць хваробы ў іншых жывёл.[12] Выпадкаў інфікавання імі людзей не выяўлена.[12] Лічыцца занядбанай трапічнай хваробай.[13]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м Dracunculiasis (guinea-worm disease) Fact sheet N°359 (Revised). World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 18 March 2014.
  4. а б в г д е ё ж з Greenaway, C (Feb 17, 2004). "Dracunculiasis (guinea worm disease)". CMAJ : Canadian Medical Association journal = journal de l'Association medicale canadienne. 170 (4): 495–500. PMC 332717. PMID 14970098. {{cite journal}}: Не хапае вертыкальнай рыскі ў: |journal= (даведка)
  5. а б Cairncross, S; Tayeh, A; Korkor, AS (Jun 2012). "Why is dracunculiasis eradication taking so long?". Trends in parasitology. 28 (6): 225–30. doi:10.1016/j.pt.2012.03.003. PMID 22520367.
  6. а б Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson's tropical diseases (23rd ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. e62. ISBN 9780702053061.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  7. Parasites - Dracunculiasis (also known as Guinea Worm Disease) Eradication Program. CDC (22 лістапада 2013). Праверана 19 March 2014.
  8. Cook, Gordon (2009). Manson's tropical diseases (22nd ed.). [Edinburgh]: Saunders. p. 1506. ISBN 9781416044703.
  9. Guinea Worm Eradication Program(недаступная спасылка). The Carter Center. Carter Center. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2015. Праверана 1 сакавіка 2011.
  10. а б Tropical Medicine Central Resource. Dracunculiasis(недаступная спасылка). Uniformed Services University of the Health Sciences. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2015. Праверана 15 ліпеня 2008.
  11. Barry M (June 2007). "The tail end of guinea worm — global eradication without a drug or a vaccine". N. Engl. J. Med. 356 (25): 2561–4. doi:10.1056/NEJMp078089. PMID 17582064. Архівавана з арыгінала 6 ліпеня 2010. Праверана 24 жніўня 2015.
  12. а б Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson's tropical diseases (23rd ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. 763. ISBN 9780702053061.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  13. Neglected Tropical Diseases. cdc.gov (6 чэрвеня 2011). Праверана 28 November 2014.