За 10 дзён да гэтай бітвы праціўнікі Кадафі адбілі спробу лаялістаў узяць горад падчас першай бітвы за Брэгу. Пасля гэтага бою паўстанцкія войскі рушылі па прыбярэжнай дарозе, заняўшы гарады Рас-Лануф і Бен-Джавад. Аднак пасля бітвы за Бен-Джавад і бітвы за Рас-Лануф, урадавыя войскі адбілі ўсе тэрыторыі, страчаныя раней і ў сярэдзіне сакавіка зноў падышлі да Брэгі.
13 сакавіка сілы ўрада, якія надыходзілі з Рас-Лануфа, уварваліся ў Брэгу. Баі працягваліся і ноччу[8][9]. Паведамлялася, што паўстанцы перагрупаваліся і ізноў увайшлі ў горад, завязаўшы цяжкія баі, пасля чаго ўрадавыя войскі адступілі да аэрапорта Брэгі[5]. Тым не менш, праз некалькі гадзін было заяўлена, што лаялістамі адціснулі праціўніка з горада Адж-Аджэйла, за 20 кіламетраў на ўсход ад Брэгі[10].
Да раніцы 14 сакавіка сілы паўстанцаў утрымлівалі жылы раён, а лаялістамі нафтавыя аб’екты[4].
15 сакавіка сілы паўстанцаў адступілі з Брэгі і сталі адыходзіць да Адждабіі. Яна праз некаторы час сама падвергнулася нападу лаялістаў, што адзначыла пачатак бітвы за Адждабію.
26 сакавіка сілы паўстанцаў занялі Брэгу[11][12]. Праз некалькі дзён лаялісты ізноў вярнуліся пад горадам, завязаўшы новую бітву з сіламі апазіцыі[13].