Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Эмблема Другой лігі з 2018 года

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — трэці (пасля Вышэйшай і Першай ліг) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Другой лізе каманды вядуць барацьбу за выхад у Першую лігу. У сезоне 2014 фармат Другой лігі быў зменены ў выніку пашырэння лігі з 13 да 24 клубаў. Чэмпіянат стаў двухэтапным: на першым клубы праводзяць двухкругавы турнір, пасля чаго па чатыры найлепшыя каманды складаюць «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на групавым этапе ачкі захоўваюцца, а каманды групы «А» гуляюць толькі з камандамі групы «Б». Тры прызёры атрымліваюць права выступаць у наступным сезоне ў Першай лізе. Каманды, якія занялі ніжэйшыя месцы на першым этапе, гуляюць паміж сабой па два стыкавыя матчы па схеме А5 — Б5 і вызначаць выніковыя месцы ў турнірнай табліцы з дзявятага і ніжэй.

У 2016 годзе, з-за скарачэння колькасці ўдзельнікаў, чэмпіянат зноў перайшоў на звычайную сістэму ў два кругі. У 2020 годзе Другая ліга вярнулася да схемы з дзвюма групамі і фінальным турнірам, толькі ў фінале прымалі ўдзел 6 каманд.

У 2021 годзе адбылося істотнае змяненне фармату турніру, Другая ліга была аб’яднана з чэмпіянатамі абласцей, якія сталі фактычна папярэднім раўндам да агульнарэспубліканскага фінальнага этапу, пераможцы якога вызначаліся праз плэй-оф.

Трэцяя ліга (1992—1997)
Год Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца Бамбардзір
1 1992 Змена Мінск (1) Альбярцін Слонім ЗЛіН Гомель Андрэй Турчыновіч (17)
2 1992/93 Брэстбытхім Брэст (1) Нафтан Наваполацк Кардан-Флаерс Гродна Раман Цяліпка (26)
3 1993/94 Кардан-Флаерс Гродна (1) Атака-Аўра Мінск Нафтан Наваполацк Міхаіл Жораў (26)
4* 1994/95
А
Б

Фамальгаўт Барысаў (1)
Нафтан-Дэвон Наваполацк (1)

Дынама-Юні Мінск
Біёлаг-Бялкон Наваполацк

Граніт Мікашэвічы
Максім-Орша
Валерый Стрыпейкіс (29)
5* 1995
А
Б

МПКЦ-2 Мазыр (1)
Максім-Орша (1)

Будаўнік Бяроза
Вейна Магілёўскі раён

Аўтапровад Шчучын
Дняпро Рагачоў
Сяргей Малахаў (16)
6* 1996
А
Б

БАТЭ Барысаў (1)
Вейна Магілёўскі раён (1)

Белаазёрск
Дняпро Рагачоў

МПКЦ-96 Мінск
Зорка Мінск
Мікалай Рындзюк (28)
7* 1997
А
Б

Дынама-Энерга Віцебск (1)
Свіслач-Дах Асіповічы (1)

Верас Высокая Ліпа
Палессе Козенкі

РВАР Мінск
ЗЛіН Гомель
Аляксандр Дашкевіч (27)
Другая ліга (з 1998)
8* 1998
А
Б

Зорка-ВА-БДУ Мінск (1)
Граніт-Мікашэвічы (1)

Верас Нясвіж
Гомель-2

Трактар Мінск
Нёман Масты
Мікалай Курыловіч (22)
9* 1999
А
Б

Трактар Мінск (1)
Лунінец (1)

Змена-БАТЭ Мінск
Мазыр

РВАР Мінск
Вертыкаль Калінкавічы
Станіслаў Караткевіч (20)
10 2000 Дарыда Мінскі раён (1) Акадэм-Славія Мінск РШВСМ-Алімпія Мінск Міхаіл Галавач (16)
11 2001 Лакаматыў Мінск (1) Смаргонь Вертыкаль Калінкавічы Дзмітрый Асіпенка (24)
12 2002 МТЗ-РІПА Мінск (1) Пінск-900 Вертыкаль Калінкавічы Аляксандр Валавік (23)
13 2003 Баранавічы (1) Верас Нясвіж Спартак-ВАР Шклоў Сяргей Сергель (24)
14 2004 Змена Мінск (2) Орша Асіповічы Андрэй Лясюк (18)
15 2005 Тарпеда-СКА Мінск (1) Пінск-900 Спартак Шклоў Дзмітрый Аніскевіч (17)
16 2006 Дынама-Белкард Гродна (1) Савіт Магілёў Спартак Шклоў Уладзімір Шакаў (30)
17 2007 ПМЦ Паставы (1) Ліда Спартак Шклоў Андрэй Стаін (18)
18 2008 ДБК Гомель (1) Мясакамбінат Віцебск Лівадыя Дзяржынск Аляксей Хадневіч (19)
19 2009 Рудзенск (1) Гарадзея Маладзечна Сяргей Касмач (19)
20 2010 Гарадзея (1) Слуцкцукар Слуцк Клечаск Клецк Аляксей Віскушэнка (30)
21 2011 Ліда (1) Бяроза-2010 Белтрансгаз Слонім Андрэй Стаін (39)
22 2012 Смалявічы-СТІ (1) Белтрансгаз Слонім Іслач Мінскі раён Дзяніс Трапашка (38)
23 2013 Гомельчыгунтранс (1) Нёман Масты Зорка-БДУ Мінск Ілья Федарэнка (23)
24 2014 Баранавічы (2) Крумкачы Мінск Орша Амін Кургхелі (38)
25 2015 Прамень Мінск (1) Узда Тарпеда Мінск Юрый Сыраквашка (25)
26 2016 Хваля Пінск (1) Асіповічы Клецк Ігар Талькоўскі (22)
27 2017 ЮАС Жыткавічы (1) Чысць Ашмяны-БДУФК Дзмітрый Купнеўскі (31)
28 2018 Рух Брэст (1) Крумкачы Мінск Спадарожнік Рэчыца Дзмітрый Купнеўскі (26)
29 2019 Арсенал Дзяржынск (1) Ашмяны-БДУФК Маладзечна Аляксей Хадневіч (30)
30 2020 Дняпро Магілёў (1) Шахцёр Петрыкаў Маладзечна Кірыл Сідарэнка (40)
31 2021 Астравец (1) Макслайн Рагачоў Партызан Салігорск Аляксей Хадневіч (59)
32 2022 Ніва Доўбізна (1) Крумкачы Мінск Партызан Салігорск Павел Пампуха (50)
33 2023 Партызан Салігорск (1) Крумкачы Мінск Цэнтр футбола Брэст Ілья Цішуроў (44)