Другі Кантынентальны Кангрэс | |
---|---|
англ.: Second Continental Congress | |
Дата заснавання / стварэння | 10 мая 1775 |
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Орган улады | President of the Continental Congress[d] |
Размяшчэнне штаб-кватэры | |
Пераемнік | Congress of the Confederation[d] |
Папярэднік | Першы Кантынентальны Кангрэс |
Дата пачатку | 10 мая 1775 |
Дата заканчэння | 1 сакавіка 1781 |
Колькасць удзельнікаў | 65 |
Дата спынення існавання | 1 сакавіка 1781 |
Другі Кантынентальны Кангрэс (англ.: The Second Continental Congress; 10 мая 1775 — 1 сакавіка 1781) — з’езд дэпутатаў ад 13 амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі. Рашэнне аб скліканні другога Кантынентальнага Кангрэса было прынятае падчас першага Кантынентальнага Кангрэса ў 1774. Падчас работы другога Кантынентальнага Кангрэса прынімалі ўдзел 65 дэпутатаў ад усіх амерыканскіх калоній, хоць прадстаўнікі ад Джорджыі далучыліся да Кангрэсу толькі 20 ліпеня. Фактычна другі Кантынентальны Кангрэс узяў на сябе ролю нацыянальнага ўраду ў хадзе Вайны за незалежнасць ЗША.