Другі Таруньскі мір | |
---|---|
| |
Тып дагавора | Міжнародны дагавор |
Дата падпісання | 19 кастрычніка 1466 |
Месца падпісання | Торунь |
Бакі |
Тэўтонскі ордэн (Людвіг фон Эрліхсхаўзен) Каралеўства Польскае (Казімір IV Ягелон) |
Месца захоўвання | Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, nr 1143. |
Мова | лацінская |
Другі Таруньскі мір — мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаны 19 кастрычніка 1466 года ў горадзе Торунь (ням.: Торн). Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 1454—1466 гадоў, распачатую паўстаннем Прускай канфедэрацыі[1] супраць улады крыжакоў.
Дакумент уяўляе сабой сшытак, які складаецца з 3 пергаментных аркушаў (12 старонак) памерам 456x296 мм. Тэкст на лацінскай мове. Прывешана 55 пячатак. Утрымлівае ўласнаручны роспіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама роспісы публічных натарыусаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка Рэдкавіцкага[2].
Абодва бакі пагадзіліся на пацверджанне ўмоў міру рымскім Папам Паўлам III і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III, але польскі бок настаяў (а тэўтонцы вымушаны былі пагадзіліся), што мір сапраўдны і без такога пацверджання.
Паводле Таруньскага міру да Польшчы адышла заходняя частка ўладанняў ордэна — Гданьскае Памор'е, землі Хелмінская і Міхалаўская, Мальбарк, Эльблонг і княства-біскупства Вармія. Пасля гэта частка ўладанняў Ордэна стала звацца польскай ці Каралеўскай Прусіяй. Ордэн, сталіцай якога пасля страты Мальбарка (Марыенбурга) стаў Кёнігсберг, прызнаў сябе васалам польскага караля.