Другі ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла | |
---|---|
Ілюстрацыя да 2-га ліста да Цімафея, Томас Маклін, 1789 | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | ![]() Тэкст на Вікікрыніцах |
![]() |
Другі́ ліст да Цімафе́я Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Другі́ ліст да Цімафе́я[2], Друго́е пасла́ньне да Цімафе́я[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Знаходзіцца пасля першага ліста да Цімафея перад лістом да Ціта.
Гэта самы апошні ліст апостала, ён напісаны з няволі. Апостал быў паўторна арыштаваны, магчыма, ў гэтым удзельнічаў нейкі каваль Аляксандр, які потым выступіў сведкай абвінавачвання. Пасля першай частцы працэса зыход для Паўла быў добрым, аднак апостал прадчувае, што час ягонага жыцця на зыходзе і ён атрымае смяротны прысуд.
Таму гэты ліст можна разглядаць як духоўнае завяшчанне Паўла. Апостал не толькі настаўляе Цімафея, але просіць, замаўляе і моліць, разумеючы, што пасля смерці Паўла Цімафею прыйдзецца працаваць самастойна без падтрымкі і абароны Паўла. З усіх лістоў Паўла гэтае — самае цёплае, пяшчотнае і жалобнае. З яго можна даведацца, што большасць былых супрацоўнікаў пакінула Паўла, а некаторыя сталі адступнікамі. Нікто не рызыкнуў стаць на судзе ў якасці сведкаў абароны.
Павел завяшчае Цімафею быць мужным і стойкім, нястомна працаваць, беручы прыклад з Ісуса і самага Паўла. Хрысціянскага прапаведніка можна параўнаць як з воінам, так і з земляробам і атлетам. Ён павінен увесь час змагацца з ерасямі, якія пагражаюць знішчыць Царкву. Павел пастаўляе замест сабе Цімафея, дае яму настаўленні наконт яго працы. Апостал падводзіць рысу свайго жыцця і піша, што ён выканаў свой абавязак, як атлет на спаборніцтвах, ён прабяжаў забег даўжынёй у жыццё.
У заканчэнні ліста Павел паведамляе пра свае абставіны і просіць Цімафея хутчэй прыйсці да яго. Ліст поўны пэўных дэталей, імён, шмат болі і журботы і адначасова радасці.
Гэта самы апошні ліст з тых, што дайшлі да нас. Ён быў напісаны з Рыму, дзе Павел правёў апошнія дні свайго жыцця.
Ліст падзелены на 4 раздзелы. Ён пачынаецца з пранікнёнай малітвы, у якой Павел заклікае Цімафея быць верным свайму Пану на прыкладзе Хрыста, Паўла і родных Цімафея. Апостал напамінае Цімафею пра неабходнасць супрацьстаяць ілжэвучэнням. Павел прадказвае Цімафею, што ў апошнія часы наступіць падзенне нораву, аднак, нягледзячы на поспех ілжэвучэнняў, іх чакае пагібель. Таму Цімафей павінен быць асабліва цвёрдым у вучэнні, якое ён атрымаў ад Паўла і якое згоднае са Святым Пісаннем, таму што яно з’яўляецца крыніцай праўды. Далей ідуць асабістыя настаўленні і просьбы, якія прадстаўляюць духоўнае завяшчанне Паўла, у якім ён падводзіць вынікі свайго жыцця і служэння.