Пачаткі тэрмадынамікі |
---|
Другі пачатак тэрмадынамікі, ці другі закон тэрмадынамікі — палажэнне, якое ўстанаўлівае накіраванасць і ўмовы працякання ўсіх тэрмадынамічных працэсаў.
У першым законе тэрмадынамікі сцвярджаецца, што цеплыня можа ператварацца ў работу, а работа ў цеплыню, аднак нічога не гаворыцца пра ўмовы, пры якіх магчыма такое ператварэнне, і зусім не асветлена пытанне пра скіраванасць тэрмадынамічнага працэсу.
Напрыклад, калі ёсць два целы, тэмпературы якіх розныя, то першаму закону тэрмадынамікі не супярэчыць пераход цеплыні ад халоднага цела да нагрэтага. У сапраўднасці такая сітуацыя не магчыма без задзейнічання дадатковай работы. Самаадвольнае ператварэнне, відавочна, ніякай дадатковай кампенсацыі не патрабуе. Гэта аснова аднаго з фундаметальных законаў Прыроды, які атрымаў назву другога пачатку тэрмадынамікі.
У аснову фармулёвак другога пачатку тэрмадынамікі пакладзены пастулаты, г.зн. палажэнні, якія не патрабуюць доказаў і з'яўляюцца вынікам вопытаў. Найбольш вядомыя фармулёўкі:
Р. Клаўзіус (1822—1888):
У. Томсан (лорд Кельвін) (1824—1907):
В. Оствальд (1853—1932):
Л. Больцман (1844—1906):
С. Карно (1837—1894):
На практыцы, каб матэматычна разлічваць змены, што адбыліся ў тэрмадынамічным працэсе, ўводзяць паняцце энтрапіі, як меры незваротнасці працэсу (гл. асноўны артыкул энтрапія). Тады другі пачатак тэрмадынамікі прымае выгляд:
Для цыклаў запіс другога пачатку тэрмадынамікі носіць назву інтэграла Клаўзіуса і мае наступны выгляд:
Знак роўнасці ў першай і другой формулах адпавядае зваротным працэсам, знак няроўнасці — незваротным.
З аналізу другога пачатку тэрмадынамікі паўстаюць наступныя высновы:
Апошняе выказванне ляжыць у аснове тэорыі аб цеплавой смерці Сусвету.
Упершыню выснову аб цеплавой смерці Сусвету выказаў яшчэ ў 1852 годзе У. Томпсан (Кельвін). Згодна гэтай тэорыі, якая грунтуецца на другім законе тэрмадынамікі, энтрапія Сусвету імкнецца да стану з максімумам (як і энтрапія любой ізаляванай сістэмы). На практыцы гэта значыць, што ўсе віды сусветнай энергіі пяройдуць у энергію цеплавога руху, якая будзе раўнамерна размеркавана па ўсім Сусвеце, пасля гэтага абсалютна ўсе тэрмадынамічные працэсы павінны закончыцца. Такі стан адпавядаў бы цеплавой смерці Сусвету.