Друры-Лейн

Від на паўднёвую частку вуліцы Друры-Лейн ад вуліцы Лонг Акр у бок Олдвіча

Друры-Лейн (Drury Lane) — вуліца ў лонданскім раёне Ковент-Гардэн, якая злучае Олдвіч з Холбарнам. Паўночны адрэзак адносіцца да бора Кэмдэн, паўднёвы — да Вэстмінстэра. Вядомая галоўным чынам дзякуючы размешчанаму тут старадаўняму тэатру Друры-Лейн.

Вуліца атрымала імя сэра Уільяма Друры, да рэзідэнцыі якога яна вяла. Дом сэра Уільяма Друры быў пабудаваны ў часы каралевы Елізаветы I. Прыдворныя, якія збіраліся ў яго доме, былі звязаны з паўстаннем графа Эсекскага. За домам быў разбіты невялікі сад. У XVIII стагоддзі Друры-лейн праславілася ў англійскай літаратуры як логава распусты — тут існавалі шматлікія прытоны і распівачныя.