Горад
Дубніца-над-Вагам
Dubnica nad Váhom
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ду́бніца-над-Ва́гам (славацк.: Dubnica nad Váhom, ням.: Dubnitz an der Waag, венг.: Máriatölgyes) — горад у паўночна-заходняй Славакіі, на рацэ Ваг. Насельніцтва каля 22 тыс. чалавек.
Дубніца ўпершыню згадваецца ў 1193 годзе. Да XIX стагоддзя была малаважным паселішчам. Менавіта тады тут пачалі з’яўляцца першыя майстэрні і цэхі. Вялікія змены прыйшлі ў 1928 годзе, калі тут адкрыўся адзін са зброевых заводаў фірмы Škoda. Так Дубніца на доўгі час (да 1988 года, калі пачалася канверсія) стала адным з найбуйнейшых арсеналаў былой Чэхаславакіі.
|