Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Дуброўнік (харв.: Dubrovnik), гістарычная назва Рагуза (лац.: Ragusa) — горад у Далмацыі, у паўднёвай частцы Харватыі, на адрыятычным узбярэжжы. Дуброўнік — адміністрацыйны цэнтр жупаніі Дуброўнік-Нерэтва, знакаміты міжнародны курорт, буйны марскі порт.
Дуброўнік — старажытны горад з багатай гісторыяй. Спачатку ў Сярэднявеччы росквіту горада спрыяў марскі гандаль, што дазволіла Дуброўніцкай рэспубліцы стаць адзіным горадам-дзяржавай ва ўсходняй Адрыятыцы, здольным сапернічаць з Венецыяй. Дзякуючы свайму багаццю і ўмелай дыпламатыі, горад актыўна развіваўся на працягу XV і XVI стагоддзяў. У Дуброўніку квітнелі мастацтва і навука, горад стаў адным з цэнтраў развіцця харвацкай мовы і культуры, доўгі час у Дуброўніку актыўна выкарыстоўвалася цяпер вымерлая далмацінская мова. Пакаленні мінулага пакінулі ў Дуброўніку вялікую архітэктурную спадчыну, што ў спалучэнні з прыгажосцямі мясцовай прыроды прывяло да таго, што горад завуць «Жамчужынай Адрыятыкі».