Дуброўнік часночны[1][2] (Teucrium scordium) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Шматгадовая травяністая расліна 25—50 см вышынёй. Сцябло прыўзнятае, валасістае. Лісце даўгавата-эліптычнае, у 2—3 разы даўжэй сваёй шырыні, з круглявым або невыразна сэрцападобным аснаваннем, востра-гародкава-зубчастае, каротка-волосістае, сядзячае. Сцябло і лісце часта маюць фіялетавае адценне[2]. Кветкі на кароткіх чаранках. Кольцы 2—4-кветкавыя. Вяночак ярка пурпурны. Плод — арэшак.
Расліна мае часночны пах[2].
Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы і Азіі[3][4].
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў далінах рэк Прыпяць, Дняпро, Сож, радзей у далінах Нёмана і Заходняй Дзвіны[2].
Ва Украіне від расце на поймавых лугах, берагах рэк і балот — у лесастэпе, стэпе, зрэдку на Палессі, галоўным чынам на Левабярэжжы.
Цвіце ў ліпені—жніўні.
Зноскі