Дугласія шэрая | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Pseudotsuga menziesii var. glauca | ||||||||||||||
|
Дугласія шызая[1], Дугласія шэрая, Псеўдатсуга шызая (Pseudotsuga menziesii var. glauca) — разнавіднасць псеўдатсугі Мензіса, вечназялёнае хваёвае дрэва.
Дугласія шэрая — магутнае, прыгожае вечназялёнае дрэва, якое дасягае вышыні 55 м пры таўшчыні ствала да 2 м. Вонкава нагадвае буйную піхту ці елку. Крона канічная. Галіны на маладых дрэвах прыўзнятыя, на старых — гарызантальныя.
Кара буравата-шэрая, са смалянымі ўздуццямі. Ігліца шыза-зялёная, плоская, тупая, размешчаная пад вострым вуглом да пабегаў. Шышкі спеюць за адну вегетацыю, вісячыя, па вылеце насення шышкі ня рассыпаюцца, а застаюцца на дрэве на працягу ўсёй зімы. Насенне 5-6 мм даўжынёй і 3-4 мм шырынёй, з крылом 12-15 мм.
Радзіма дрэва — заходнія вобласці Паўночнай Амерыкі. Утварае лясы ў Скалістых гарах, горных раёнах заходняй частцы Паўночнай Амерыкі і Цэнтральнай Брытанскай Калумбіі, ў правінцыі Альберта на поўначы. Расце пераважна на вышынях 600-3000 м над узроўнем мора.
Святлалюбнае дрэва, здавальняюча пераносіць гарадскія ўмовы, адносна хутка расце і лёгка пераносіць перасадку нават ў дарослым стане. Дарослае дрэва засухаўстойлівае. Развівае глыбокую каранёвую сістэму. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы, але не выносіць цяжкіх, ўшчыльненых глеб.
Драўніна па якасці набліжаецца да драўніны лістоўніцы.