Дуброўнік | |||||||||||||||||||
![]() Дуднік лясны (Angelica sylvestris) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Angelica L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Ду́днік[1][2] (Angélica) — род кветкавых раслін з сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Двугадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны, якія маюць стрыжнёвыя карані. Сцябло дудчатае, 30—90 см даўжынёй.
Кветкі дробныя белыя, зелянява-жоўтыя або ружаватыя, сабраны ў складаныя парасоны. Пялёсткі ланцэтападобныя або эліптычныя.
Плод пляскаты са спінкі, з 10 крылападобнымі краявымі рэбрамі, шырокакрылы віслаплоднік.
Радзімай расліны лічаць поўнач Еўразіі. Прадстаўнікі роду растуць у Паўночным паўшар’і і Новай Зеландыі.
Расліны аддаюць перавагу лугам, рэдкалессям, палянам і ўзлескам.
У каранях многіх відаў змяшчаюцца кумарын і дубільныя рэчывы. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як лекавыя расліны, а таксама ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці.
Паводле сайта The Plant List на 2013 год, род больш 115[3] відаў.
Некаторыя з іх[4]:
Род Дзягіль (Archangelica), які раней вылучаўся, у цяперашні час уключаны ў род Дуднік[6]. Віды роду Archangelica і адпавдныя ім віды роду Angelica: