Дуле́бы — раннеславянскае племя, найбольшае сярод продкаў сучасных чэхаў. Жылі на Дунаі, на тэрыторыі Аварскага каганату, з якімі варагавалі і якіх называлі "обры" (назва патрапіла ў "Аповесць мінулых часоў" як кніжная веда адукаваных манахаў па гісторыі падунайскіх славянскіх плямёнаў)[1].
З дулебамі часам звязваюць некалькі назваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі (паміж Бялынічамі і Клічавам) — тапонімы Дулеба (цяпер Дулебы) і Дулебна (цяпер Дулебня), гідронім Дулебка (назва ракі), таксама назва Дулебскае балота, усе яны знаходзяцца побач адзін аднаго. Магчыма, гэта назвы ад антрапонімаў: вядомае старое літоўскае прозвішча Дулеба (з Жамойці), сучаснае Duleba, у якіх дзве асновы Du-, Leb-.