Дулут
| ||||||||||||||||||||||||||
Дулут[7] (англ.: Duluth) — горад у штаце Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Сент-Луіс.
Дулут — порт на вышыні 185 м над узроўнем мора на беразе возера Верхняга, самага буйнога і халоднага з сістэмы Вялікіх азёраў. Гэта абумовіла аснову яго эканомікі — перапрацоўка грузаў. Таксама ў горадзе развіты турызм.
Клімат вільготны, ветраны. Сярэднядзённая тэмпература з сярэдзіны лістапада да пачатку красавіка не перавышае 0 ° C. Ападкаў выпадае 727 мм у год, летам выпадаюць пераважна ў выглядзе дробнага дажджу або імжы, зімой — у выглядзе снегу. Сярэднегадавая тэмпература — +3,8 ° C.